Вы тут

Турыст вярнуў скрадзеныя ім цагліны ў тайскі храм


Турыстычнае ўпраўленне Тайланда атрымала пасылку з трыма цаглінамі і запіску на тайскай мове з просьбай вярнуць камяні ў любы храм горада Аютхая, паведамляе Deutsche Welle.


Паводле слоў прадстаўніка аддзела па турызме горада, адпраўнік скардзіўся, што не мог жыць спакойна з моманту, як украў цэглу з храма. Пры гэтым, што менавіта з ім адбывалася, не паведамлялася. Імя і нацыянальнасць выкрадальніка таксама не ўдакладняюцца. Як мяркуецца, запіску пераклалі на тайскую пры дапамозе анлайн-перакладчыка. Цагліны былі вернутыя ў храм Ват Махатхат, па здагадках мясцовых улад яны былі ўкрадзеныя менавіта адтуль. Як адзначае выданне, адміністрацыя Аютхая раней ужо атрымлівала па пошце выкрадзеныя рэліквіі. Некалькі гадоў таму невядомы турыст вярнуў кавалак статуі, растлумачыўшы гэта тым, што стаў адчуваць чыюсьці прысутнасць, знаходзячыся ў адзіноце.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: З храма лепш не красці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?