Вы тут

На аднаго жыхара Мінска прыпадае 10,6 наведвання паліклінікі ў год


На аднаго мінчука прыпадае 10,6 наведвання паліклінікі ў год, паведаміў журналістам старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Сяргей Малышка.


"Амбулаторна-паліклінічная дапамога - гэта перш за ўсё штодзённая медыцына. У мінулым годзе ва ўстановы аховы здароўя паліклінічнага тыпу выканана 24,5 млн наведванняў, на аднаго мінчука прыходзілася 10,6 наведвання ў год", - сказаў Сяргей Малышка.

Камітэт па ахове здароўя ажыццяўляе комплекс мер, каб палепшыць даступнасць амбулаторнай медыцынскай дапамогі. Так, у паліклініках павялічаны час прыёму ўчастковымі тэрапеўтамі да пяці гадзін, у асобныя дні (пятніца) - да шасці гадзін. Разглядаецца пытанне пераразмеркавання функцый паміж урачом, памочнікам урача і медыцынскай сястрой. Сёння медсёстры актыўна займаюцца прафілактыкай, выяўленнем фактараў рызыкі неінфекцыйных захворванняў, даюць пацыентам рэкамендацыі па іх карэкцыі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.