Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні карысна будзе заняцца пашырэннем кола зносін, тым больш што магчымасць завесці новыя цікавыя знаёмствы ў вас, напэўна, з'явіцца. У аўторак, пятніцу і суботу вы зможаце праявіць сябе ў многіх галінах, але перш за ўсё варта заняцца домам і сям'ёй. У панядзелак і сераду ж, наадварот, лепш засяродзіцца на рабоце, выконваючы яе максімальна старанна і акуратна. У чацвер, каб пазбегнуць невырашальных праблем у будучыні, рэкамендуецца не браць на сябе ніякіх абавязацельстваў.


ЦЯЛЕЦ. Вам неабходна прыслухацца да голасу розуму. Не паддавайцеся эмоцыям і першым уражанням, яны могуць стацца памылковымі. Каб таемныя нядобразычліўцы не засталі вас знянацку, мабілізуйце свой розум і сілы і падрыхтуйцеся адбіць усе атакі негатыву, плётак і чутак. У канцы тыдня адчуеце павышэнне жыццёвага тонусу, а невялікія замінкі ў справах застануцца ў мінулым. Будзьце больш уважлівыя да старэйшага пакалення.


БЛІЗНЯТЫ. На гэтым тыдні будзеце вельмі загружаныя работай, давядзецца ўнікаць у мноства разнастайных пытанняў і прымаць адказныя рашэнні ў самых розных галінах. Аднак гэта будуць цікавыя праекты, якія звядуць вас з таленавітымі людзьмі. Надыходзіць час перагляду каштоўнасцяў. Пачніце з галоўнага — вы сябе відавочна недаацэньвалі. Спатрэбіцца праявіць настойлівасць і ўпэўненасць у сваіх сілах. У выхадныя верагодныя прыемныя падзеі.


РАК. На гэтым тыдні высокая працаздольнасць, добрыя самаадчуванне і настрой стануць гарантыяй паспяховасці ў многіх сферах дзейнасці. У панядзелак і сераду паспрабуйце не аддаляцца ад калег па працы, бо ў цяперашняй сітуацыі самым лепшым рашэннем станецца калектыўнае. У аўторак не час нагадваць начальству пра свае дасягненні, вашы намеры могуць няправільна вытлумачыць. У выхадныя паспрабуйце вылучыць час, каб спланаваць найбліжэйшую будучыню.


ЛЕЎ. Справы будуць ісці лёгка і цікава. Паспрабуйце нават на працоўным месцы заставацца таварыскім і цікавым суразмоўнікам. Аднак не марнуйце на балбатню занадта шмат часу. Удзяляйце больш увагі дзелавым партнёрам. Калі вы працуеце ў адным калектыве з актыўнымі людзьмі, то дамагчыся поспеху, асабліва на гэтым тыдні, будзе даволі проста. Бліжэй да пятніцы можаце атрымаць прапанову, звязаную з далёкімі паездкамі. Абдумайце яе як след. У выхадныя паспрабуйце змяніць абстаноўку, новыя ўражанні відавочна пойдуць на карысць.


ДЗЕВА. У панядзелак чакайце прыемныя весткі, дзень удалы для пачатку новых праектаў. У аўторак вашы магчымасці пашырацца, гэта можа датычыцца работы ці асабістых адносін. У сераду лепш не адстойваць правы, а заняцца якой-небудзь канкрэтнай справай, засяродзіцца на ёй. Калі хочаце вырашыць жыллёвую праблему, то на гэтым тыдні можна пачынаць увасабляць задумы. Але, марачы пра штосьці грандыёзнае, сувымярайце свае сілы з рэальнасцю.


ШАЛІ. На гэтым тыдні давядзецца лічыцца не толькі са сваім меркаваннем, час пачуць і людзей, якія вас акружаюць. Ужо ў панядзелак важна вырашыць складаныя пытанні ўзаемаадносін з партнёрамі, прычым яны могуць аказацца досыць актыўнымі і напорыстымі. У сераду цярпенне і канструктыўны дыялог прынясуць значна больш карысці, чым адкрыты супраціў і ўпартае адстойванне ўласных пазіцый. У чацвер пастарайцеся праяўляць чуласць і альтруізм у адносінах да блізкіх людзей. У нядзелю будуць плённымі зносіны ў вузкім сяброўскім коле.


СКАРПІЁН. Лепш за ўсё пачаць новы тыдзень не з «чыстага ліста», а з новага вітка ў кар'ерным росце. Даволі ўдалы час для падвядзення вынікаў. Вы відавочна дамагліся поспехаў на службовай ніве, умацавалі свой аўтарытэт і ўплыў.
І зараз можна трохі расслабіцца і адпачыць. Не апускайцеся з галавой у чужыя праблемы. Падумайце пра паездку ў цёплыя краіны.


СТРАЛЕЦ. У першай палове тыдня будзьце асцярожныя ў дзеяннях і выказванні свайго стаўлення да чаго-небудзь. Старайцеся пазбегнуць канфліктных сітуацый. Зоркі раяць пачакаць з далёкімі паездкамі да нядзелі, бо яны не апраўдаюць вашых чаканняў, але моцна стомяць. На гэтым тыдні магчымы важкі прыбытак ад сумеснага бізнесу з энергічнымі партнёрамі. Аднак ад рызыкоўных праектаў з прымешкай авантурызму лепш адмовіцца. Прысвяціце больш часу дому і сямейным справам.


КАЗЯРОГ. Ваша схільнасць да пабудовы паветраных замкаў можа стаць прычынай з'яўлення кучы запушчаных спраў, якія вы будзеце вымушаныя перарабляць на працягу ўсяго гэтага тыдня. Прычым спробы адкруціцца ад гэтага занятку ні да чаго добрага не прывядуць, так што лепш і не спрабуйце. Пастарайцеся не ўпусціць магчымасці закласці падмурак будучага дабрабыту і сацыяльнага росту. Не дайце канкурэнтам абысці вас, прыкладзіце ўсе намаганні да таго, каб вашы ідэі і распрацоўкі зацікавілі начальства ці спонсараў. Прыслухайцеся да мудрых парад старэйшых сваякоў і скарыстайце іх на практыцы.


ВАДАЛІЎ. Паспрабуйце выкінуць з галавы ўсё, што не спрыяе вашаму развіццю. Не чапляйцеся за старое, ад перамен у асабістай і прафесійнай дзейнасці вы толькі выйграеце. Арганізуйце сустрэчу старых сяброў, ад аднаго з іх вы пачуеце карысную параду. У чацвер традыцыйны падыход да вырашэння праблемы можа аказацца няўдалым, магчыма, варта перагледзець свае погляды. У выхадныя зоркі рэкамендуюць актыўна забаўляцца, выправіцца ў турыстычныя паездкі і прымаць удзел у свецкім жыцці.


РЫБЫ. На гэтым тыдні вы можаце выявіць у сабе новыя таленты, паспрабуйце іх праявіць і развіць. У панядзелак і ў аўторак будзьце асцярожныя, вас будуць правакаваць на канфлікт. У гэтыя дні старайцеся быць больш памяркоўнымі і больш сціплымі, сітуацыяй будуць кіраваць іншыя, вам жа не варта заўзята адстойваць сваё права. У суботу не рэкамендуецца абмяркоўваць важныя справы і праекты з людзьмі, ад якіх залежыць іх увасабленне. У нядзелю вас парадуюць зносіны з дзецьмі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».