Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Мяняю жонку»

«Беларусь 2», з 27 лютага

Рэаліці-шоу, прэм'ера якога адбудзецца на наступным тыдні, — украінская адаптацыя брытанскага Wіfe Swap, паказанага ў больш як 40 краінах свету, у тым ліку некалькі сезонаў здымалася і ў Беларусі пад назвай «Абмен жонкамі».

Паводле ўмоў праекта, на шэсць дзён дзве жанчыны пакідаюць свае сем'і. А на новым месцы палову адведзенага тэрміну маці сямейства жывуць па чужых, нязвыклых нормах і правілах, а другую палову — праводзяць уласную «палітыку партыі». На першы погляд усё проста, а вось на другі і трэці іншыя прынцыпы складання сямейнага бюджэту, выхавання дзяцей, вядзення дамашняй гаспадаркі могуць давесці да скандалу... Паглядзець на сябе збоку і паспрабаваць улезці ў чужую шкуру, выправіць свае хібы і пачаць цаніць тое, што маеш, — хіба гэтыя мэты не вартыя смелага эксперымента?


«Клан ювеліраў»

«Беларусь 1», з 1 сакавіка

95-серыйная дэтэктыўная меладрама зводзіць у адно цэлае вялікія грошы, заблытаныя інтрыгі і сучасных Рамэа з Джульетай, якія мелі няшчасце нарадзіцца ў варожых сем'ях.

Найлепшыя студэнты Львоўскай акадэміі мастацтваў і адначасова найлепшыя сябры Георгій і Барыс атрымліваюць у падарунак па наборы ювелірных інструментаў, і гэта становіцца для кожнага з іх пачаткам прыгожага і маштабнага бізнесу. Пасля заканчэння вучобы сябры раз'ехаліся па розных гарадах, а праз доўгі час лёс звёў іх зноў — ужо ў якасці канкурэнтаў. Але ў жорны крымінальных разборак паміж былымі сябрамі трапляюць дзеці, якія выпадкова сустрэліся і пакахалі адзін аднаго...

Што адметна, серыял здымаўся ў сапраўдных ювелірных майстэрнях, а ўсе ўпрыгажэнні ў кадры — не бутафорыя, а рэальныя аўтарскія работы.


«Нарвег»

АНТ, 4 сакавіка

Масквіч Жэня Кірылаў вядзе свой невялікі бізнес, перапісваецца з нарвежкай Брунхільдай і плануе ўзяць з ёй шлюб ды з'ехаць у Скандынавію. Але напярэдадні прыезду нявесты сваяк навязвае Яўгену «догляд» спраў клінінгавага агенцтва «Настачка», у якім працуюць мігранткі-азіяткі. Ведаючы, што ў яго еўрапейкі-нявесты вельмі жорсткая пазіцыя наконт свабоды і талерантнасці, Кірылаў прадчувае вялікія праблемы... Але гэта не камедыя з наборам штампаў пра розніцу менталітэтаў, а пярэстая і няпростая жыццёвая гісторыя, якая чымсьці нагадвае «Гараж» Разанава. А ў кожнага з герояў, паводле трапнай заўвагі кінакрытыкаў, ёсць «свой момант ганебнасці і свая хвіліна гераізму».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».