Вы тут

Увесну плануецца правесці другое чытанне Банкаўскага кодэкса


Але, каб прыняцце праекта праходзіла ў штатным рэжыме, неабходна азнаёміцца з ім ушчыльную, атрымліваць адказы ад прафесіяналаў. Пра гэта заявіла старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна на круглым стале па абмеркаванні праекта закона «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Банкаўскі кодэкс Рэспублікі Беларусь».


Пры падрыхтоўцы законапраекта да другога чытання паступіла больш за 25 заўваг і прапаноў ад Адміністрацыі Прэзідэнта, Савета Рэспублікі, галоўнага прававога і рэдакцыйнага ўпраўлення сакратарыята Палаты прадстаўнікоў, Камітэта дзяржаўнага кантролю, міністэрстваў фінансаў і юстыцыі. Актыўны ўдзел у рабоце над дакументам прымаюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі.

Спікер мерапрыемства адзначыла, што нормы законапраекта прыведзены ў адпаведнасць з Указам № 371 «Аб Беларускім міжбанкаўскім разліковым цэнтры» і Дэкрэтам № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва». Людміла Дабрыніна звярнулася да прысутных на пасяджэнні банкіраў з просьбай выказаць свае заўвагі і прапановы з улікам існуючай практыкі, асабліва па артыкуле, які датычыцца крэдытавання насельніцтва, таму што менавіта яму дэпутацкі корпус удзяляе асаблівую ўвагу.

У пасяджэнні круглага стала прыняў удзел старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Аляксандр Кучынскі, які расказаў, што члены асацыяцыі па просьбе Нацбанка некалькі разоў рыхтавалі свае прапановы ў кодэкс. «Хацелася б пачуць, наколькі яны ўключаныя ў абноўлены дакумент», — адзначыў ён.

Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — члены Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, адкрыта падзяліліся думкамі таксама старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзімір Панцюхоў і намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Дзмітрый Лапко. «Разгляд законапраекта ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў запланаваны падчас вясенняй сесіі парламента, якая пачне работу 2 красавіка», — паведаміла Людміла Дабрыніна.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Разабрацца, каб прыняць

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.