Вы тут

Што будуць рабіць абраныя дэпутаты?


«МС» вырашыла пазнаёмiць сваiх чытачоў з учарашнiмi кандыдатамi, а сёння ўжо паўнапраўнымi дэпутатамi, прадстаўнiкамi органаў мясцовага самакiравання 28-га склiкання. Менавiта ад iх намаганняў у многiм залежыць, якiм будзе заўтра наша жыццё. Iм — слова.


«Нас заўсёды лёгка знайсці»

Галіне Бяляевай, завучу магілёўскай СШ № 34, у панядзелак патэлефанавалі і павіншавалі з тым, што яна зноў стала дэпутатам Магілёўскага гарсавета. Гэта будзе ўжо другі яе тэрмін. Тое, што жыхары Кастрычніцкай выбарчай акругі № 32 зноў даверылі Бяляевай абараняць іх інтарэсы, надае ўпэўненасці і пацвярджае выніковасць яе работы ў мінулым скліканні.

— Ад дэпутатаў шмат што залежыць, напрыклад, у размеркаванні бюджэту горада, — кажа Галіна Бяляева. — Вельмі хочацца завяршыць тое, што было распачата народнымі абраннікамі папярэдніх скліканняў — маштабную рэканструкцыю радзільні гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, будаўніцтва дзіцячага садка ў Казіміраўцы, рэканструкцыю дарожнай сеткі і гэтак далей.

Буду працягваць работу па зваротах жыхароў акругі. Планую неўзабаве выступіць перад сваімі выбаршчыкамі ў працоўных калектывах — пра месца і час гэтых сустрэч будзе заяўлена ў лістоўках, якія плануецца размясціць на інфармацыйных стэндах.

Летась, напрыклад, атрымалася зрушыць з месца пытанне асвятлення ў «спальным» раёне маёй мікразоны. Прыемна, што людзі адразу ж адзначылі: гэта заслуга дэпутатаў. Не менш прыемна было працаваць з ЖЭУ № 12 — даводзілася часта звяртацца туды з праблемамі насельніцтва, і там заўсёды аператыўна рэагавалі.

Вельмі часта людзі памылкова лічаць, што менавіта дэпутат павінен да іх прыйсці і прапанаваць сваю дапамогу. Але калі ў акрузе жыве 8 тысяч чалавек, як можна дайсці да кожнага? Дэпутаты ні ад каго не хаваюцца. Нас можна заўсёды знайсці і праз сайт Савета дэпутатаў, і праз сродкі масавай інфармацыі, і праз інфармацыйныя лістоўкі.


«Вулiцы чакаюць рамонту»

Старшыня Буда-Кашалёўскага раённага Савета дэпутатаў Алена Алексiна ўпершыню абрана ў абласны Савет дэпутатаў, а вось у раённым яна будзе працаваць ужо чацвёрты тэрмiн. Дарэчы, першы раз пакаштаваць хлеб народнага абраннiка ёй давялося яшчэ ў 18 гадоў, калi дзяўчыну абралi дэпутатам раённага Савета ў Чыгуначным раёне Гомеля. 10 гадоў Алена Iванаўна ўзначальвае дэпутацкi корпус у Буда-Кашалёўскiм раёне.

— На абласным узроўнi буду iмкнуцца вырашыць праблемы, якiя сёння iснуюць у маёй выбарчай акрузе.

Па-першае, гэта стан дарог. Размова iдзе ў першую чаргу пра вясковыя вулiцы. Сапраўды, многiя з iх патрабуюць бягучага рамонту.

Па-другое: у раёне патрэбны яшчэ станцыi абезжалезвання вады. Людзi сёння скардзяцца, што не могуць выкарыстоўваць сучасную тэхнiку з-за вады з вялiкай колькасцю жалеза.

У першую чаргу трэба забяспечыць якаснай вадой жыхароў пасёлка Уваравiчы i iншых вёсак у Буда-Кашалёўскiм раёне. Ёсць дзяржаўная праграма па будаўнiцтве станцый абезжалезвання. Важна, каб мы трапiлi ў фiнансаванне па гэтай праграме.

Па-трэцяе, для таго, каб у сельскiх населеных пунктах затрымлiвалася моладзь, стваралiся сем'i i нараджалiся дзецi, трэба на ўзроўнi падтрымлiваць аб'екты сацкультбыту. Таму ў аграгарадку Камунар неабходна закончыць рамонт Дома культуры i ўцяпленне дзiцячага садка. А яшчэ знайсцi дадатковае фiнансаванне, каб адрамантаваць памяшканне Дома культуры ў аграгарадку Пянчын.


«Абяцаў — i выканаю!»

Вiталь Чайкiн, маёр унутранай службы, начальнiк Лёзненскага РАНС, дэпутат раённага Савета ўжо ў другiм склiканнi. Яго прынцып у дэпутацкай дзейнасцi: «Абяцаў — выканай!»

— Лiчу, што дэпутат павiнен выконваць тое, што абяцаў падчас перадвыбарнай кампанii. I гэта не дзеля прыгожага слова кажу. Тое, што магу зрабiць, абавязкова зраблю, наколькi гэта магчыма. I, паверце, сам вазьму граблi, рыдлёўку i ў вольны ад службы час папрацую. Калi першы раз стаў дэпутатам, зрабiў тры пляцоўкi для дзiцячых гульняў. Вядома, не адзiн. I ў будучынi звярнуся па дапамогу, напрыклад, да работнiкаў ЖКГ. Пiсаць лiсты ў выканкам, да кагосьцi падыходзiць — гэтым, зразумела, трэба карыстацца, каб рабiць нешта для людзей. Але i самому многае можна зрушыць з месца. I калi кожны прадстаўнiк дэпутацкага корпуса захоча нешта зрабiць для людзей, гэта ўжо будзе добра. Я выбаршчыкам паабяцаў, што ў першы год сваёй дэпутацкай працы зраблю дзiцячую пляцоўку ў райцэнтры: з калегамi, аднадумцамi, работнiкамi ЖКГ. Сёння ж там толькi адна горка... Далей — па абставiнах.

Народны абраннiк падкрэслiў, што пытаннi добраўпарадкавання вельмi хвалююць людзей. Некалькi гадоў таму ён з калегамi ў вёсцы Добрамыслi браў удзел у добраўпарадкаваннi крынiцы. Цяпер сюды прыязджаюць па ваду нават з суседняй Расii.


«Работа дэпутата — гэта айсберг»

У новы склад Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў увайшла старшыня абласнога камiтэта прафсаюза работнiкаў дзяржаўных устаноў Алена Бераснева. Двойчы Алена Пятроўна паспяхова балатавалася ў абласны Савет, а з 2012 па 2016 год прадстаўляла горад Гродна ў беларускiм парламенце. Гродзенцы ведаюць Алену Берасневу i як прафесiйнага журналiста — некалькi гадоў яна вяла на абласной тэлестудыi папулярную праграму «Вячэрнi Гродна», а затым сем гадоў працавала галоўным рэдактарам газеты «Гродзенская праўда».

— Падчас сёлетняй кампанii мы праводзiлi пiкет па вулiцы Дзяржынскага. У цэлым людзi ставiлiся да гэтага добразычлiва. Раптам падыходзiць мужчына i адразу з прэтэнзiяй — вы, дэпутаты, чым вы дапаможаце? Аказваецца, ён мае праблемы з сэрцам, а ў палiклiнiцы не змог запiсацца на прыём — вялiкiя чэргi. Патэлефанавала сваёй калезе, якая балатавалася ў абласны Савет, — яна медык, узначальвае дзiцячую палiклiнiку. Я ёй перадала нумар тэлефона i прозвiшча гэтага чалавека, папрасiла неяк дапамагчы... А ўжо перад выбарамi зноў падыходзiць гэты мужчына — з кардыяманiторам (гэты прыбор кантралюе работу сэрца, i зараз мужчына праходзiць абследаванне). Ён быў вельмi здзiўлены, што яму патэлефанавалi i вырашылi яго праблему. Гэта гаворыць аб кансалiдацыi памiж дэпутатамi.

Аўтарытэт дэпутат заваёўвае сам. Можа, хто сутыкнуўся з абыякавымi адносiнамi з боку народнага абраннiка, — тады ён будзе лiчыць, што такiя ўсе дэпутаты. А наогул работа дэпутата — гэта айсберг, якi вiдаць толькi часткова, большая частка яго схавана пад вадой. Усе спрэчкi, высiлкi застаюцца «за кадрам», людзi пра iх не ведаюць.

Як прадстаўнiка прафсаюзаў, мяне хвалююць такiя пытаннi, як тэхнiка бяспекi, заключэнне калектыўных дагавораў, якiя паляпшаюць умовы працы. Аспектаў шмат, мы думаем, што гэтыя пытаннi прыярытэтныя не толькi для прафсаюзаў. Важна, каб яны разглядалiся на пасяджэннях выканаўчай улады. Каб адпаведныя рашэннi прымалiся на пасяджэннях раённага цi гарадскога Саветаў дэпутатаў. Таму прысутнасць прафсаюзных лiдараў у такiх структурах мае немалаважнае значэнне.

Многiх дэпутатаў ужо ведаюць па iх папярэднiх справах. Водгукi аб рабоце Савета мiнулага склiкання можна назваць станоўчымi, упэўнена, што i новая каманда будзе такой жа дружнай i аўтарытэтнай.


«Трэба знаходзiць кампрамiс»

Аляксей Гвiлава, намеснiк камандзiра 5-й асобнай брыгады спецыяльнага прызначэння, дэпутат Пухавiцкага раённага Савета i Мiнскага абласнога Савета, балатаваўся ў дэпутаты ўпершыню. Чатыры гады таму, калi ўдзельнiчаў у падрыхтоўцы выбарчай кампанii ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, задумаўся: а чаму б не вылучыць сваю кандыдатуру наступны раз? Хацелася зрабiць нешта карыснае для людзей, горада, каб потым было чым ганарыцца. У гэтым яго падтрымала i жонка, якая таксама носiць пагоны.

— Вядома, хваляваўся: цi змагу данесцi да людзей сваю пазiцыю як кандыдат у дэпутаты? Цi падтрымаюць яны мяне? Жыхары перш за ўсё заклапочаны надзённымi канкрэтнымi праблемамi свайго горада, раёна: паляпшэннем работы жыллёва-камунальнай гаспадаркi, уладкаваннем дарог, асвятленнем вулiц i населеных пунктаў. Усе пытаннi адначасова не вырашыш, яны патрабуюць паступовай i спакойнай работы. I тыя, хто падтрымаў маю кандыдатуру, гэта добра разумеюць. Людзей цiкавiць таксама, як будуць развiвацца спартыўная iнфраструктура, сетка дзiцячых садкоў. Тут сацыяльныя стандарты захаваныя, але чалавеку, вядома, хочацца, каб дашкольная ўстанова была непадалёку ад дома. Людзi выказвалi свае думкi, як палепшыць транспартныя зносiны i ў самой Мар'iнай Горцы, i са сталiцай, паколькi многiя ездзяць туды працаваць.

Я не абяцаў, як кажуць, малочных рэк i кiсельных берагоў, таму што гэта было б несумленна з майго боку. Абяцаў адно: буду прыкладаць усе намаганнi, з улiкам паўнамоцтваў мясцовых Саветаў дэпутатаў, каб жыццё палепшылася.

Мясцовыя Саветы павiнны працаваць у цеснай звязцы з выканаўчай уладай. Калi кожны будзе цягнуць коўдру на сябе, то не атрымаем нiякага вынiку. Вядома, на сесiях кожны з дэпутатаў адстойвае iнтарэсы сваiх выбаршчыкаў. Лiчу, трэба знаходзiць кампрамiс, пункты судакранання: дзе i што перш за ўсё неабходна ўладкаваць. Ёсць шмат пытанняў, якiя можна вырашаць без значных фiнансавых затрат. У прыватнасцi, добраўпарадкаванне, што, па сутнасцi, павiнен рабiць кожны на сваiм рабочым месцы.

У нас ёсць задума зрабiць алею Славы, прысвечаную воiнскiм часцям, якiя ў розныя часы знаходзiлiся ў Мар'iнай Горцы. Адна справа—калi займаешся гэтым на ўзроўнi воiнскага фармiравання. Iншая—калi прымуць удзел самi жыхары. Спадзяёмся, што ўсё ў нас атрымаецца, а бюджэтныя сродкi трацiць не давядзецца, бо ў горадзе ёсць нераўнадушныя да сваёй гiсторыi людзi. Чакаць, што нехта дасць шмат грошай, i тады, маўляў, зажывём—гэта няправiльна. Мы самi павiнны ўдзельнiчаць у грамадскiм жыццi горада i раёна.

Iрына АСТАШКЕВ, Нэлі ЗІГУЛЯ, Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ, Аляксандр ПУКШАНСКI, Маргарыта УШКЕВ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У зоне небяспекі... урач. Дапамога патрабуецца не толькі пацыентам

У зоне небяспекі... урач. Дапамога патрабуецца не толькі пацыентам

Мінздароўя зацвердзіла канцэпцыю маніторынгу псіхалагічных рызык медработнікаў.

Грамадства

Як партызанскі і падпольны друк трапляў да чытачоў

Як партызанскі і падпольны друк трапляў да чытачоў

Неабходна было даць адпор ворагу на ідэалагічнай ніве.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра ядомае і вядомае.