Вы тут

Тэматычныя акцыі да Дня абаронцаў Айчыны пройдуць 23 лютага ў БДУ


Стартавым мерапрыемствам стане сустрэча супрацоўнікаў мытні “Мінск-2” са студэнтамі БДУ (вул. Ленінградская, 16, аўд. 312). У акцыі прымуць удзел начальнік кіналагічнага аддзела мытні Андрэй Фядзяеў, а таксама намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай працы Марына Гавлуш. Госці раскажуць аб рабоце кіналагічнай службы мытні “Мінск-2” і падзеляцца гісторыямі пра “гучныя” затрыманні. Таксама кінолагі распавядуць пра папярэдні адбор службовых сабак і іх наступную дрэсіроўку.


Ключавой падзеяй сустрэчы стане дэманстрацыйнае прадстаўленне чацвераногіх супрацоўнікаў мытні. Нямецкая аўчарка і ёркшырскі тэр'ер прадэманструюць свой прафесійны нюх, навыкі затрымання правапарушальнікаў і пошук забароненых рэчываў.

Прадоўжыць тэму акцыя ў Галоўным корпусе БДУ. Галоўнымі героямі стануць хлопцы, а таксама ўсе, хто жадае павіншаваць сваіх абаронцаў.

На вузаўскай пляцоўцы арганізуюцца стылізаваныя фотазоны, дзе можна будзе зрабіць здымак у ваеннай форме. Спецыяльна для галоўных герояў дня пройдзе майстар-клас па вырабе гальштукаў-матылькоў з фетру. Будуць арганізаваныя спаборніцтвы па падняцці гіры, армрэстлінгу і інтэлектуальная віктарына. Жадаючыя змогуць падпісаць арыгінальную віншавальную паштоўку для сваіх "герояў".

Арганізатарамі мерапрыемстваў выступілі ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю БДУ, пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў і БРСМ БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.