Вы тут

Кнігі на беларускай мове перададзены гімназіі імя Скарыны ў Вільнюсе


Бібліятэка кніг на беларускай мове перададзена гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.


На 19-й Вільнюскай кніжнай выставе-кірмашы 22 лютага была прэзентаваны беларускі стэнд. Начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Мінінфарма Алена Паўлава распавяла аб кніжных навінках і выніках святкавання ў Беларусі Скарынінскага года. "Пасольству Беларусі ў Літве і гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільнюсе былі ўручаны дыпломы за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзення 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. У гэты ж дзень гімназіі была перададзена бібліятэчка беларускамоўных кніг па падпраграме "Беларусы ў свеце" дзяржаўнай праграмы "Культура Беларусі" на 2016-2020 гады", - адзначылі ў міністэрстве.

У прэзентацыі беларускага стэнда прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Літве Аляксандр Кароль, дырэктар гімназіі Дзіяна Стахновіч, кіраўнікі беларускіх выдавецтваў.

Вільнюская кніжная выстава-кірмаш сабрала гасцей-экспанентаў з дзевяці краін свету і 53 пісьменнікаў з больш чым 20 краін. Беларуская кніга шырока прадстаўлена на форуме. У яе экспазіцыі выданні, якія выйшлі ў дзяржаўных выдавецтвах "Мастацкая літаратура", "Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", "Беларусь", "Народная асвета", Выдавецкі дом "Звязда", "Вышэйшая школа" і інш. Сярод навінак кнігавыдання - разнастайная літаратура : мастацкая, дзіцячая, вучэбна-метадычныя дапаможнікі і інш.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.