Вы тут

Белстат склаў партрэт сярэднестатыстычнага беларускага мужчыны


У агульнай колькасці насельніцтва краіны доля мужчын складае 46,6 % — гэта 4422 тысячы чалавек. Тры чвэрці — гараджане, кожны пяты жыве ў Мінску. А менш за ўсё мужчын налічваецца ў Гродзенскай вобласці — 11 % ад агульнай колькасці прадстаўнікоў моцнага полу.


80,4 % мужчын працаздольнага ўзросту заняты ў эканоміцы. Іх сярэдні ўзрост — 40,2 года. Кожнаму чацвёртаму з тых, хто працуе, — ад 30 да 39 гадоў. Пераважна «мужчынскімі» з'яўляюцца такія сферы, як будаўніцтва, транспарт, складзіраванне, паштовая і кур'ерская дзейнасць, сельская гаспадарка, прамысловасць, інфармацыя і сувязь.

Летась у шлюб уступіла 66,2 тысячы мужчын. З іх 47 тысяч ажаніліся ўпершыню. Кожнаму трэцяму мужчыну, які справіў вяселле, было 25—29 гадоў, кожнаму чацвёртаму — 20—24. Сярэдні ўзрост уступлення ў першы шлюб летась склаў 27,9 года, паўторны — 41,2.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.