Вы тут

У ДТЗ загінула дачка кіроўцы


Аварыя адбылася каля 19 гадзін на 10-м кіламетры аўтадарогі Н-275 «в. Лясная — в. Мілавіды» ў Баранавіцкім раёне.


Вадзіцель аўтамабіля «Рэно Меган Сцэнік» 1986 года нараджэння не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе наехаў на прыдарожнае дрэва. У выніку ДТЗ загінуў пасажыр, мужчына 1986 года нараджэння, а таксама непаўналетняя дзяўчынка, вучаніца 8 класа. Яна была дачкой кіроўцы, паведамілі ва УДАІ МУС. Дык вось апошні з месца аварыі... уцёк. Пазней яго затрымалі баранавіцкія праваахоўнікі. Згодна з папярэдняй інфармацыяй, віноўнік ДТЗ знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Больш за тое, пасведчання кіроўцы мужчына быў пазбаўлены яшчэ ў 2012 годзе за аналагічнае правапарушэнне.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.