Вы тут

У Докшыцах сёння ўначы было амаль 29 градусаў марозу


Новы тэмпературны рэкорд зімы усталяваны ў Докшыцах Віцебскай вобласці ноччу 23 лютага, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


"Ноччу ў Докшыцах быў усталяваны новы тэмпературны мінімум гэтай зімы - 28,9 градуса марозу. Моцныя маразы захаваюцца да канца лютага, таму магчымыя новыя тэмпературныя рэкорды і ў наступныя дні", - сказалі ў Гідраметцэнтры.

У апошнія дні каляндарнай зімы ў сувязі з уварваннем арктычнага паветра ў Беларусі ўсталявалася вельмі халоднае надвор'е з тэмпературным фонам, значна ніжэйшым за кліматычную норму. Чакаецца самы працяглы перыяд вельмі халоднага надвор'я ў адыходзячым зімовым сезоне. У бліжэйшыя дні ў начныя і ранішнія гадзіны пры праясненнях тэмпература паветра па краіне можа паніжацца да 28 градусаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».