Вы тут

Лясістасць тэрыторыі Беларусі плануецца павялічыць да 40,1%


Міністэрства лясной гаспадаркі плануе да 2021 года павялічыць лясістасць тэрыторыі Беларусі да 40,1% для дасягнення Мэтаў ўстойлівага развіцця, паведамілі ў прэс-службе Мінлясгаса.


Фота: osh.by

У цяперашні час лясістасць тэрыторыі Беларусі складае 39,8%.

Таксама ў планах да 2021 года павелічэнне сярэдняга запасу лясных насаджэнняў да 210 куб.м на 1 га. Сярэдні аб'ём нарыхтоўкі драўніны складзе да 2,5 куб.м з 1 га плошчы лясных зямель.

У прэс-службе адзначылі, што Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі прымае актыўны ўдзел у дасягненні Мэтаў ўстойлівага развіцця. Спецыялісты ведамства ўдзельнічалі ў распрацоўцы стратэгіі адаптацыі лясной гаспадаркі Беларусі да змены клімату да 2050 году, Нацыянальнага плана дзеянняў па ўкараненні прынцыпаў зялёнай эканомікі ў лясную гаспадарку Беларусі да 2030 года і шэрагу іншых дакументаў.

Каля 1,6 млрд чалавек у свеце сёння здабываюць сродкі да існавання менавіта за кошт лясных багаццяў. У лясах жыве больш за 80% наземных відаў жывёл, раслін і насякомых. Разумеючы гэта, міжнародная супольнасць аб'ядноўваецца ў вырашэнні глабальных праблем. І Беларусь - не выключэнне. Краіна з'яўляецца ўдзельніцай Парыжскага пагаднення да рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату і зараз займаецца яго рэалізацыяй.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.