Вы тут

Брыгадзіры ферм на Крупшчыне прымушалі купляць няіснае малако


На фермах ААТ "Кляновічы" ў Крупскім раёне брыгадзіры прымушалі падначаленых выпісваць малако ў якасці зарплаты. Як паведамілі ў МУС, прадукт рабочыя атрымлівалі толькі на паперы.


Крымінальная схема была прыдуманая для ўтойвання прыпісак вытворчых паказчыкаў па надоі. У 2017 годзе яна дзейнічала на трох фермах гаспадаркі. Брыгадзіры звярталіся да прагульшчыкаў і тых, хто прыходзіў на працу ў нецвярозым выглядзе. "Пад пагрозай звальнення слесары, механізатары, даяркі і жывёлаводы падпісвалі ліпавыя дакументы аб атрыманні неіснуючага малака. Пры гэтым вылікі з заробку былі рэальнымі", - сказаў старэйшы оперупаўнаважаны групы БЭЗ Крупскага РАУС Аляксей Шыла.

Са студзеня па верасень на пацярпелых было запісана ад 20 да 350 л, а адзін з кіраўнікоў па дакументах "прадаў" падпарадкаванай больш за 1,3 т малака. На адной з ферм устаноўлены восем пацярпелых, без ведама якіх брыгадзір афармляла дакументы і праводзіла вылікі з зарплаты.

На трох фермах пацярпелі больш за дваццаць чалавек, якім нанесены ўрон на агульную суму каля Br2,5 тыс. Вінаватыя раскаяліся ў зробленым і пачалі кампенсаваць страты. З іх слоў, хаваць такім чынам прыпіскі яны вырашылі з-за страху быць прыцягнутымі да дысцыплінарнай адказнасці.

У дачыненні да брыгадзіраў распачатыя крымінальныя справы па ч.2 арт.426 КК Беларусі (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Падазраваныя знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.