Вы тут

У БДУ стартуе новы сезон праекта "Студэнт на тыдзень"


Прыём заявак на ўдзел абвясцілі 16 факультэтаў. Навучэнцаў чакаюць на біялагічным, геаграфічным, гістарычным, механіка-матэматычным, філалагічным, фізічным, хімічным, эканамічным факультэтах, на факультэце міжнародных адносін, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, сацыякультурных камунікацый, філасофіі і сацыяльных навук, а таксама ў Інстытуце журналістыкі, Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій і Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А. Д. Сахарава.


На працягу шасці дзён (з 26 па 31 сакавіка) старшакласнікі змогуць наведваць навучальныя заняткі на розных курсах і спецыяльнасцях. "Навабранцы" будуць не толькі слухаць лекцыі, але і выконваць практычныя заданні на роўных са студэнтамі БДУ. Гасцей пазнаёмяць з пазанавучальнай дзейнасцю факультэтаў і студэнцкім жыццём. Упершыню ў праграму праекта ўключана, у залежнасці ад профілю факультэта, наведванне рэдакцый СМІ, філіялаў кафедраў, арганізацый розных сфер дзейнасці. Таксама абітурыенты змогуць сустрэцца з прадстаўнікамі прыёмнай камісіі БДУ.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца навучэнцы 10-х і 11-х класаў. Для гэтага ім неабходна напісаць матывацыйны ліст і раскрыць у ім тэму "Чаму я хачу стаць студэнтам БДУ на тыдзень". Адказы неабходна накіраваць разам з анкетай да 5 сакавіка. Патрабаванні да афармлення работы можна знайсці ў групе "УКантакце".

Надзея НІКАЛАЕВА

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.