Вы тут

ЕЭК: Расія не мае права абмяжоўваць увоз прадукцыі з усёй Беларусі


Увядзенне абмежаванняў на пастаўкі беларускага малака ў Расію груба парушае палажэнне, зацверджанае радай Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК). Пра гэта заявіў член Калегіі (міністр) па прамысловасці і аграпрамысловага комплексу ЕЭК Сяргей Сідорскі.


«У Еўразійскай эканамічнай камісіі вывучаны ліст намесніка кіраўніка Рассельгаснагляду Мікалая Уласава аб увядзенні з 26 лютага 2018 года абмежаванняў на пастаўкі на тэрыторыю Расеі з тэрыторыі Беларусі малака і вяршкоў, сыроваткі малочнай, канцэнтрату сыроватачнага і малочнага бялку.

Увядзенне абмежаванняў з'яўляецца парушэннем пункта 175 палажэння аб адзіным парадку вядзення сумесных праверак аб'ектаў і адбору пробаў тавараў (прадукцыі), якая падлягае ветэрынарнаму кантролю (нагляду), зацверджаным рашэннем рады Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 9 кастрычнiка 2014 года №94. Ніхто не мае права ігнараваць рашэнне Рады камісіі», — сказаў Сяргей Сідорскі.

Міністр ЕЭК патлумачыў, што ў адпаведнасці з зацверджанымі Радай камісіі палажэннем дапускаецца абмежаванне паставак прадукцыі з усёй тэрыторыі Беларусі выключна пры пагаршэнні эпізаатычнай сітуацыі па асабліва небяспечных і каранцінных хваробах, агульных для чалавека і жывёл. «У цяперашні час такіх падстаў няма. Таму ў Рассельгаснагляда няма падстаў для ўвядзення абмежаванняў на ўвоз прадукцыі з тэрыторыі ўсёй краіны», — указаў ён.

У сувязі з наяўнасцю рознагалоссяў паміж упаўнаважанымі органамі Беларусі і Расіі і кіруючыся парадкам узаемадзеяння ўпаўнаважаных органаў дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза пры ўвядзенні часовых санітарных, ветэрынарна-санітарных і каранцінных фітасанітарных мер, ЕЭК прапануе бакам 26—27 лютага правесці кансультацыі на пляцоўцы камісіі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.