22 Верасень, субота

Вы тут

Завод "БЕЛДЖЫ" павінен прадаваць па 8 тыс. аўтамабіляў у квартал


Завод "БЕЛДЖЫ" павінен да канца года прадаваць па 8 тыс. аўтамабіляў у квартал, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка перад пачаткам падагульняючай калегіі Міністэрства прамысловасці.


"Праблемы вырабіць аўтамабілі няма, завод мы запусцілі, ён працуе нармальна. Трэба зусім па-іншаму выбудоўваць сэрвісна-збытавую сетку, таму 28 сакавіка я сустракаюся ў Маскве з прэзідэнтам кампаніі Geely, з дылерамі, дыстрыб'ютарамі. Мы павінны выбудаваць так сістэму, каб ужо ў IV квартале прадаваць 8 тыс. аўтамабіляў у квартал", - растлумачыў Уладзімір Сямашка.

Віцэ-прэм'ер адзначыў складанасць гэтай задачы. "Наш партнёр - кітайская кампанія Geely - больш за 10 гадоў працуе на рынку Расіі і іншых краін СНД, іх максімальнае дасягненне было ў 2013-2014 гадах, калі яны прадавалі па 5,5 тыс. аўтамабіляў у год. Калі вы памятаеце, магутнасць нашага завода - 60 тыс. аўто ў год. Атрымліваецца, нам трэба навучыцца вырабляць і прадаваць па 5 тыс. аўто ў месяц", - расказаў ён.

Пры гэтым Уладзімір Сямашка звярнуў увагу, што прадпрыемству неабходна працаваць і над лакалізацыяй вытворчасці. "Трэба рулявое кіраванне асвоіць у нас. Акрамя таго, мы фактычна падпісалі дакумент аб тым, што створым з кітайцамі сумеснае прадпрыемства па вытворчасці сядзенняў, потым радыятараў і гэтак далей. Мы павінны выйсці не менш як на 50 працэнтаў лакалізацыі", - паведаміў віцэ-прэм'ер.

Беларуска-кітайскае СЗАТ "БЕЛДЖЫ", якое выпускае легкавыя аўтамабілі пад маркай Geely, створана ў 2011 годзе. У лютым 2013-га на прадпрыемстве быў сабраны першы аўтамабіль. Паміж Барысавам і Жодзінам адкрыты завод дробнавузлавой зборкі камплектаў аўтамабіля поўнага цыкла. Праектная магутнасць на першым этапе складзе 60 тыс. машын у год, на другім - 120 тыс. На плошчах СП плануюцца да вытворчасці па поўным тэхналагічным цыкле красоверы Geely Atlas NL3, NL4 і седан FE3.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.