Вы тут

Што рабіць пры выяўленні траўміраваных або хворых дзікіх жывёл


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу грамадзян на парадак дзеянняў фізічных і юрыдычных асоб пры выяўленні параненых, траўміраваных або хворых дзікіх жывёл.


Грамадзяне павінны паведаміць аб гэтым карыстальніку паляўнічых угоддзяў або ў аператыўна-дзяжурную службу тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў, або ў дзяжурную службу раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія абавязаныя перадаць гэтае паведамленне службовай асобе карыстальніка паляўнічых угоддзяў або мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Прадстаўнікі тэрытарыяльнага органа Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, мясцовага выканаўчага i распарадчага органа або карыстальніка паляўнічых угоддзяў, дзяржаўнай ветэрынарнай службы раёна, горада выязджаюць на месца выяўлення жывёліны і, зыходзячы з існуючай абстаноўкі, прымаюць рашэнне пра далейшы яе лёс і адлоў у выпадку неабходнасці. Адлоўленая жывёла па рашэнні камісіі можа быць перададзена на ўтрыманне грамадзяніна, індывідуальнага прадпрымальніка або юрыдычнай асоба з яго згоды.

Пры гэтым умовы ўтрымання дзікай жывёліны павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 27 лютага 2007 г. № 16 “Аб устанаўленні патрабаванняў да ўтрымання і (або) развядзенню дзікіх жывёл у няволі, а таксама да правядзення ўсялення (уключаючы рассяленне), інтрадукцыі, рэінтрадукцыі, акліматызацыі, скрыжавання дзікіх жывёл і патрабаванняў да формы і ўтрымання біялагічнага абгрунтавання ўсялення дзікіх жывёл ва ўгоддзі” (напрыклад, для казулі — вальер вышынёй не менш за 2,5 метра і плошчай 15 квадратных метраў).

Заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету забаронена адбіраць дзікіх жывёл з асяроддзя іх пражывання для ўтрымання і (або) развядзенне ў няволі без дазволу Мінпрыроды за выключэннем асобных шырока распаўсюджаных і шматлікіх відаў (дадатак да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 г. № 698).

Згодна з пунктам 5 артыкула 43 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб жывёльным свеце”, утрыманне і (або) развядзенне ў няволі незарэгістраваных дзікіх жывёл, якія падлягаюць рэгістрацыі, забараняецца.

Грамадзяне, якія парушылі патрабаванні заканадаўства аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 15.32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь).

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?