Вы тут

Падлетак са Слоніма асуджаны на 12 гадоў за забойства дзядулі і бабулі


Падлетак са Слоніма прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі за забойства дзядулі - вядомага ў горадзе скульптара Леаніда Богдана і яго жонкі Тамары, паведамілі ў Гродзенскім абласным судзе.


Падлетак 2000 года нараджэння прызнаны вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), які быў здзейснены з асаблівай жорсткасцю.

Забойства здарылася 29 красавіка 2017 года. Судом устаноўлена, што непаўнагадовы падчас сваркі са сваімі роднымі наўмысна пазбавіў іх жыцця. Пры гэтым ён дзейнічаў з асаблівай жорсткасцю: бабулі ён нанёс не менш за 16 удараў клінком нажа, дзядулі - не менш за 27 удараў клінком нажа, саўком, сякерай. Яны памерлі на месцы.

Матывам забойства, як высветліла следства, сталі непрыязныя адносіны ў сям'і. Забойству папярэднічаў канфлікт, заснаваны на працяглым неразуменні адзін аднаго. Раней паведамлялася, што падставай да чарговай спрэчкі стала электронная цыгарэта, якую заўважылі сваякі, вырашыўшы, што з дапамогай гэтай прылады ўнук ужывае наркотыкі. Здзейсніўшы забойства, хлопец выкінуў прыладу злачынства ў раку і накіраваўся ў Свята-Траецкі сабор, дзе паведаміў святару, што ў хату ўварваліся рабаўнікі. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што ніякіх рабаўнікоў не было, пасля чаго падлетак прызнаўся ў зробленым.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.