Вы тут

Маладзёжны тэатр у Мiнску паставiў свежую п'есу «Чалавек з Падольска»


Усе жанры добрыя, акрамя маралiзатарскiх.

Маладзёжны тэатр у Мiнску паставiў свежую п'есу «Чалавек з Падольска» расiйскага празаiка Дзмiтрыя Данiлава, якi ў гэтым годзе намiнаваны на «Залатую маску» як драматург. Рэжысёрам стаў небезвядомы на нашых абшарах Дзмiтрый Багаслаўскi. Пастаноўку размясцiлi ў камернай зале, дзе падчас спектакля можна адчынiць акно i з вулiцы пачуць песню «Я люблю тебя до слез», а глядач лёгка падпадае пад уздзеянне голасу задумлiвай Марыны Блiнавай, што сыграла адну з роляў. Дзеянне адбываецца ў маскоўскiм аддзяленнi палiцыi, галоўны герой жыве ў Падольску, згадваюцца Мыцiшчы, электрычка едзе да Царыцына, спяваецца скажоны гiмн зноў жа Масквы, i ўсё гэта пасуе да нашай Рэальнасцi.


Маладога чалавека Мiкалая затрымалi. Невядома за што. Плануюць высветлiць. Галоўны герой сядзiць у мiнiмалiстычным пастарунку, за кратамi ляжыць мужчына ў спартыўным касцюме, белых шкарпэтках i чорных туфлях, палiцэйскiя паводзяць сябе свавольна. Фактычна кiрунак думкi гледача ў пачатку спектакля прадвызначаны — несправядлiвасць, прадузятасць, абсурд чалавечай жорсткасцi. Гэта ўяўнае ў якасцi вiдэа праецыруецца на сцяну, дзе тыя ж персанажы ў форме, толькi ў масках (што паказвае на iх у гэтых вобразах несапраўднасць) збiваюць галоўнага героя.

Але «цялесны» пастарунак — iншы, а намеры палiцэйскiх — не карныя, што прыйдзецца зразумець даволi хутка. Хоць у гэтым памяшканнi i чуюцца крыкi, Мiкалай адчувае маральны цiск, мозг губляецца ў пошуку адказаў, страх перад людзьмi ў форме прымушае падпарадкоўвацца, нечаканыя дзеяннi гаспадароў пастарунка збiваюць з толку. Але абсурдная, таму што несправядлiвая, жорсткасць, якая магла б мець месца ў рэальнасцi (тут яна, наадварот, трапляе ў вымярэнне ўяўнага), замяняецца абсурднай неадпаведнасцю падзей чаканням. Што азначаюць пытаннi пра колькасць насельнiцтва Падольска i год надання статусу горада цi просьба расказаць пра тое, што затрыманы бачыць па дарозе ад дома да працы? Чысты здзек.

Жыццё Мiкалая аказваецца несалодкiм, гучныя i задзiрыстыя палiцэйскiя аказваюцца добразычлiвымi, затрыманне аказваецца выпрабаваннем. Фiзiчны гвалт на вiдэа запаралельваецца сапраўднаму цiску, толькi маральнаму, — i Мiкалай мусiць перажыць цэлую драму, зразумець тленнасць свайго спосабу iснавання i, дзякуючы ўздзеянню палiцыi, у адзiнстве часу, месца i дзеяння прыйсцi да эмацыянальнага ўсплёску.

Усё быццам проста, згодна з Жакам Лаканам гэта называецца «лячэннем размовай», ды i яго знакамiтае Уяўнае-Сiмвалiчнае-Рэальнае нейкiм чынам запаралельваецца са своеасаблiвымi ўяўным-сiмвалiчным-Рэальным «Чалавека з Падольска».

Рэальнасць з вялiкай лiтары («па iнструкцыi так належыць») тут згадваецца неаднаразова, толькi наўрад цi ў спектаклi ёсць хоць бы яе калiва. Дакументы ў пастарунку маюць дзiўную форму, чалавек лёгка выходзiць вонкi з-за кратаў, чатыры палiцэйскiя трацяць час на аднаго Мiкалая. I антураж, i яго адасобленасць, i прыглушанае святло, i, нарэшце, абсурднасць таго, што адбываецца, намякаюць, што пастарунак, палiцыя i затрыманне — толькi вобразы, сiмвалы i прыкрыццё, а на сцэне не Рэальнасць, а сон, трызненне цi прытча.

Але як бы мы гэта нi разумелi, i iлюзiя, i сон, i Рэальнасць, якая недзе iснуе, i складаныя катэгорыi, якiя мы прышпiльваем да пастаноўкi, суседнiчаюць з аскетычным спосабам iх перадаваць i неiнтэлiгентнымi мастацкiмi сродкамi. А яшчэ з нясцерпна нудным маралiзатарствам.

Функцыя добрых дзядзькоў i цётак — можна сказаць, анёлаў, якiя iмкнуцца памяняць жыццё Мiкалая, — выконваецца праз выразы «гэта такое шчасце жыць у Падольску» альбо «Падольск не менш цудоўны за Амстэрдам, проста ён iншы». I гэтая спрошчанасць, як у дзiцячых кнiгах, забiвае павярхоўнасцю i наiўнасцю, нават для прытчы.

Героi-палiцэйскiя тут — быццам з прымiтыўных  дзiцячых кнiг, якiя малююць добрага дзядзьку Сцёпу i надзяляюць яго рысамi iнтэлектуальнага i маральнага аўтарытэта. Хоць яны i танцуюць пад песню «Я люблю тебя до слез», але ведаюць i складаны жанр iндастрыял-нойз, i разумеюць адсылку да «вадкай мацеры» Уладзiмiра Сарокiна, i пра Падольск iм вядома, i ў Амстэрдаме некалькi разоў былi, i колер сцен свайго пад'езда могуць назваць. Карацей, усё лiшнi раз пацвярджае, што гэтыя iстоты, якiя прынялi выгляд стражаў парадку, маюць iншую прыроду (калi арыентавацца на Рэальнасць).

Мiкалай аказваецца звычайным, з тыповым мысленнем, хлопцам, якi лiчыць заводы i хрушчоўкi шэрымi, Амстэрдам прыгажэйшым за Падольск, вобразы за акном электрычкi нецiкавымi. А палiцэйскiя давай наярваць пра безумоўную прыгажосць i цудоўнасць роднай акругi, з чаго можна выдзелiць толькi задумлiвы голас Марыны Блiнавай i бляклыя паэтычныя формы, якiмi яна намагаецца апiсаць наваколле. Суразмоўнiкi, якiя раскiдваюцца банальнымi iсцiнамi стылю сацсетак, такiм чынам, — не лепшыя за галоўнага героя, але абяцаюць яму, што жыццё зменiцца.

Тым не менш на функцыях пабудаваны цэлы спектакль, з абсурдам, песнямi, танцамi, эмоцыямi i пяшчотай. У галоўнага героя — функцыя ўвасабляць распаўсюджаную нелюбоў да рускай архiтэктуры часоў Хрушчова. У палiцэйскiх — выхаваўчая функцыя давесцi, што хрушчобы трэба любiць такiмi, якiя яны ёсць, бо ў iх свая прыгажосць. Карацей, патрыятызм тут насаджваецца нават не лозунгамi, а элементарнымi i неабгрунтаванымi ўзнёслымi выразамi. А я iм не веру. Таму што расказваць пра чалавека, якi страцiў (цi не набываў нiколi) любоў да роднага горада праз штучную атмасферу з выхавальнiкамi-палiцэйскiмi, якiя кажуць «любi Радзiму, паглядзi вакол, не жывi на аўтамаце», — гэта значыць страшэнна спрашчаць i чытаць мараль. I нi параўнанне са сном, нi адсылка да Лакана, нi прытчавасць гэтага ўражання не перакрываюць. Хоць, трэба прызнаць, прытчавасць у пастарунку — сапраўды цiкавая знаходка.

Каля стала ў скупым антуражы не скупа накiданы паламаныя алоўкi — як паказчык узмоцненай выхаваўчай працы палiцэйскiх цi некага ў вобразе палiцэйскiх. Нарэшце разабралiся, у чым абвiнавачваецца Мiкалай, — у жыццi на аўтамаце, слепасцi перад прыгажосцю Падольска i бязмэтнасцi iснавання. Толькi наўрад цi яго жыццё зменiцца пасля такога ўзрушэння: нельга палюбiць Падольск, калi нехта скажа яго палюбiць.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Фота Таццяны Матусевіч

Загаловак у газеце: Шчасце жыць у Падольску

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.