Вы тут

У Мазырскім раёне развіваецца 32 віды спорту


Цела ўмацуюць, а настрой — падымуць. Асноўны спартыўна-аздараўленчы аб'ект горада над Прыпяццю — гарналыжны комплекс «Мазыр», зараз актыўна прымае як жыхароў, так і гасцей горада.

У Мазырскім раёне развіваецца 32 віды спорту, з іх 17 — па алімпійскай праграме. Найбольш масава: веславанне на байдарках і каноэ, валейбол, футбол, цяжкая атлетыка, бокс, вольная і грэка-рымская барацьба, акадэмічнае веславанне, лёгкая атлетыка, веласпорт, каратэ, акрабатыка. У склад нацыянальных камандаў уваходзіць 86 спартсменаў Мазырскага раёна.


— Сёлета ўжо звыш 13 тысяч чалавек паспелі скарыстацца яго паслугамі, — расказвае метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму Мазырскага райвыканкама Галіна КАСЦЯШКІНА. — А гэта азначае, што комплекс зарабіў 55 тысяч рублёў. Умовы надвор'я дазволілі адкрыць каток для наведвальнікаў толькі ў сярэдзіне студзеня, але ж вельмі шмат людзей магчымасцю пакатацца скарысталіся.

Для тых, хто аддае перавагу імклівым горным спускам, — траса працягласцю каля 200 метраў, шырынёй 30 метраў і перападам вышынь 28 метраў. Старт сезона снаўбордаў і лыж крыху зацягнуўся з-за капрызаў надвор'я, але ж наперадзе яшчэ сакавік і практычна да яго канца можна паспець атрымаць асалоду ад спуску з гары з ветрыкам. Між тым пачаткоўцы могуць узяць першыя ўрокі непасрэдна на гарналыжным комплексе: тут працуюць інструктары для дарослых і дзяцей.

Спартыўна-аздараўленчы гарналыжны комплекс «Мазыр» працуе з 2006 года. Гарналыжная база размяшчаецца ў цэнтры горада, што вельмі зручна для турыстаў. Комплекс прапануе кліентам самы разнастайны адпачынак. Дзеці з задавальненнем катаюцца на спецыяльна абсталяванай цюбінгавай трасе. А дарослыя могуць пакатацца не толькі на лыжах, але і на снаўбордах. Пры гэтым увесь рыштунак можна ўзяць напракат тут жа. Горныя лыжы, канькі, снаўборды і цюбінгі для дзяцей ва ўзросце ад трох гадоў і практычна любыя памеры для дарослых. Катацца можна і на сваіх, але абавязкова купіць білет для ўваходу на лёд. Акрамя таго, арганізатары прапануюць яшчэ і катанне на снегаходзе. Дарэчы, якасць трас забяспечвае спецыяльная снежная гармата магутнасцю 50 кубаметраў штучнага снегу за гадзіну. Яна здольная стварыць снежны полаг на палескім горналыжным курорце. А тым, хто стаміўся ці замерз, можна выпіць кубачак гарбаты ва ўтульнай мясцовай кавярні.

Загаловак у газеце: Горныя спускі захопяць дух

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.