Вы тут

«Звязду» выпісваю з 1990 года»


Раіса ГРАМЫКА, пенсіянерка з вёскі Вялікі Поўсвіж Лепельскага раёна:

— «Звязду» выпісваю з 1990 года. Шаную і іншыя газеты, але калі б замест «Звязды» мне прапанавалі падпісацца на іншае выданне, ні ў якім разе не пагадзілася б. Газета ўжо стала сваёй, роднай. Адкрываю чарговы нумар і адразу ведаю, што буду чытаць. Шчыра кажу, мяне многія тэмы цікавяць. Магчыма, штосьці і не спатрэбіцца ў жыцці, але для агульнага развіцця лішнім не будзе.

Як кажуць мае дзеці, дзякуючы «Звяздзе» я падкаваная ў заканадаўстве. Пра новыя ўказы, змены ў законах яны даведваюцца ад мяне, а я, у сваю чаргу, — з газеты. Аднойчы апублікаваны «Звяздой» указ дапамог майму сыну атрымаць дзяржаўную датацыю, на якую ён меў права.

А як жа прыемна атрымліваць ад любімай газеты падарункі! Мне шанцуе — выйграю ўжо другі раз. У 2012 годзе выйграла электрычную мясарубку, летась — вяндлярню. Буду працягваць удзельнічаць у розыгрышах, як і чытаць родную «Звязду».

Загаловак у газеце: «Газета стала роднай»

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.