Вы тут

У Зімовішчах забавы зімовыя


У вясковай школе вёскі Малыя Зімовішчы — 31 вучань, і кожны палічыў неабходным паспрабаваць сябе гэтай зімой у якасці спартсмена.


Некаторыя нават спецыяльна да адкрыцця катка заказвалі бацькам падарунак — канькі. Астатнім на адкрыццё ў якасці бонусу канькі прывезлі прадстаўнікі аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама. Дарэчы, катацца многія навучыліся яшчэ на асфальце — на ролікавых. Дырэктар зімовіцкай базавай школы Мікалай Ліпскі гаворыць, што цяпер разам з дзецьмі на ледзяную пляцоўку выходзяць і бацькі:

— Забаў у вёсцы не вельмі шмат, а вось каток — выдатнае баўленне часу. Асабліва калі ён яшчэ і на тэрыторыі школы. І зроблены сваімі сіламі з дапамогай спонсараў.

Каб было зручна, на катку ўсталявалі ліхтар для асвятлення. Зімой цямнее рана, і такім чынам удалося працягнуць час знаходжання на аматарскай спартыўнай пляцоўцы. А яшчэ бацькі вельмі ўдзячныя, што іх дзеці цяпер менш часу праводзяць у інтэрнэце.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.