Вы тут

Падлеткі разграмілі прыпынак


Смалявіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа аб хуліганстве, учыненым групай падлеткаў. Падазраванымі прызнаныя сем навучэнцаў розных навучальных устаноў раёна. Старэйшы з фігурантаў — 17-гадовы ліцэіст, самая малодшая — 14-гадовая вучаніца 8 класа.


Па даных следства, увечары некалькі кампаній падлеткаў знаходзіліся на прыпынку пасля вясковай дыскатэкі. Чакаючы аўтобус, непаўналетнія наўмысна з хуліганскіх меркаванняў сталі ламаць рукамі і нагамі павільён прыпыначнага пункта, пашкодзіўшы пры гэтым 16 панэляў з металапрофілю. Падлеткі з іншай кампаніі назіралі за тым, што адбываецца, і здымалі відэа на мабільны тэлефон. Калі пад'ехаў аўтобус, непаўналетнія раз'ехаліся па дамах. Аб пашкоджанні маёмасці паведамілі ў міліцыю на наступны дзень работнікі дарожнай службы.

Следства збірае матэрыялы, якія характарызуюць падазраваных. Следчыя дзеянні праводзяцца з удзелам іх законных прадстаўнікоў. Устанаўліваецца памер нанесенай шкоды. Да матэрыялаў крымінальнай справы далучаны відэазапіс таго, што адбылося.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.