Вы тут

Неэфектыўная мадэрнізацыя ўстаноўлены на ААТ «Шклозавод «Нёман»


Факты неэфектыўнай мадэрнізацыі вытворчасці ўстаноўлены на ААТ «Шклозавод «Нёман», што ў горадзе Бярозаўка. За дзесяць гадоў завод так і не запрацаваў з прыбыткам, хоць увесь гэты час у вытворчасць укладваліся значныя сродкі. Але большая частка абсталявання альбо прастойвае, альбо наогул не запушчана ў эксплуатацыю, канстатуюць у КДК Гродзенскай вобласці.


Па 4-5 гадоў не працуюць печы па вытворчасці крышталю і бясколернага шкла. Не задзейнічаны, у прыватнасці, новыя лініі выдувальных вырабаў, гаршковая печ, тэхналагічнае абсталяванне па вытворчасці гофракардону і ўпаковачнай тары. Сродкі на мадэрнізацыю складаліся э інавацыйнага фонду Мінбудархітэктуры, бюджэтнай пазыкі і валютных крэдытаў. Адных толькі працэнтаў за печ для варкі крышталю за 5 гадоў «набегла» 3,7 млн рублёў. Большая частка пазыкі пагашана дзяржавай, адзначыў галоўны спецыяліст КДК Гродзенскай вобласці Генадзь Тамільчык.

Не даў эфекту імпартазамяшчальны праект па вытворчасці шклаваты. Хоць у арганізацыю гэтага праекта ўкладзена 65 млн еўра, частка абсталявання коштам каля 900 тыс. еўра па-ранейшаму ляжыць на складзе. У выніку максімальная загрузка ліній па вытворчасці шклаваты за апошнія паўтара года складае 42 %.

Разам з тым ёсць праблемы з рэалізацыяй гатовай прадукцыі. Зараз яе запасы ў 9 разоў перавышаюць сярэднямесячны аб'ём вытворчасці, што робіць работу завода стратнай: крэдытная нагрузка не зніжаецца, а даходаў ад рэалізацыі недастаткова, каб пагасіць пазыку па крэдыце. Па словах Генадзя Тамільчыка, такая сітуацыя падобна снежнаму камяку, які ўскладняе цяжкі стан шклозавода.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: «Правальная» мадэрнізацыя

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?