Вы тут

Белпошта запусціла паслугу па дастаўцы буйных грузаў


Заказаць перавозку і дастаўку тавараў вагой больш за 30 кілаграмаў можна па ўсёй Беларусі. Паслуга МАХ даступна фізічным і юрыдычным асобам, індывідуальным прадпрымальнікам.


Дастаўка ажыццяўляецца пяць дзён на тыдзень у любы населены пункт краіны. Тэрміны перавозкі для вобласці і Мінска — Д+2 (дзень адпраўкі плюс два рабочыя дні), па тэрыторыі краіны — Д+3. Тарыфы адрозніваюцца ў залежнасці ад вагі грузу і месца назначэння. Так, калі вы захочаце пераслаць тавар да 35 кілаграмаў у межах горада, гэта будзе каштаваць 12,60 рубля, у межах вобласці — 18,60, у горад іншай вобласці — 20,70. Можна таксама заказаць, каб вашу пакупку паднялі на патрэбны паверх.

Каб скарыстацца паслугай, неабходна перадаць заяўку на прыём адпраўлення МАХ па тэлефоне ці электроннай пошце, падрыхтаваць груз і аформіць экспрэс-накладную (яе можна атрымаць ад работніка Белпошты ці раздрукаваць самастойна).

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?