Вы тут

МЗС выказалася аб рашэнні ЕС падоўжыць санкцыі ў адносінах да Беларусі


Начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі - прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык пракаменціраваў журналістам рашэнне Савета ЕС аб прадаўжэнні абмежавальных мер Еўрасаюза ў адносінах да Беларусі. Яго адказ размешчаны на афіцыйным сайце ведамства.


"Мы азнаёміліся з паведамленнем прэс-службы Савета ЕС ад 23 лютага 2018 года. Санкцыі з самага пачатку мелі неабгрунтаваны характар. Мы ў прынцыпе выступаем супраць выкарыстання аднабаковых санкцыйных метадаў у міжнародных адносінах", - падкрэслілі ў міністэрстве.

У МЗС упэўнены, што прадаўжэнне абмежавальных мер не адпавядае духу нармальных партнёрскіх адносін паміж Беларуссю і ЕС. "Пры гэтым мы звярнулі ўвагу на тое, што з-пад дзеяння зброевага амбарга ЕС выведзены некаторыя віды спартыўнай зброі", - заўважыў Дзмітрый Мірончык.

"Пацвярджаем нацэленасць Беларусі на развіццё прагматычнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕС без якіх-небудзь санкцый і палітычных абмежаванняў", - заявіў прэс-сакратар.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.