Вы тут

Кітайцы патрацілі $146 млрд


Гэта выдаткі падчас святкавання Новага года.


Падчас святкавання Новага года па месяцовым календары ў Кітаі аб'ём продажаў прадпрыемстваў рознічнага гандлю і рэстараннай індустрыі склаў 926 млрд. юаняў (146 млрд долараў), што на 10,2% больш у параўнанні з аналагічным паказчыкам у мінулым годзе. 

Дадзеныя, апублікавана Міністэрствам камерцыі КНР, паказалі асноўныя рысы спажывання падчас свята Вясны. Асаблівай папулярнасцю карысталіся такія віды тавараў, як навагоднія тавары, экалагічна чыстыя прадукты харчавання, ювелірныя вырабы, адзенне, разумныя бытавыя электрапрыборы і лічбавая прадукцыя. Разам з гэтым, разумнае тэлебачанне высокай выразнасці, пральныя машыны з функцыяй сушкі, робаты-прыбіральшчыкі, ачышчальнікі вады, посудамыйныя машыны таксама карысталіся папулярнасцю сярод кітайцаў. 

Рэзерваванне месцаў у рэстаранах стала моднай тэндэнцыяй напярэдадні кітайскага Новага года. Паводле інфармацыі агенцтва «Сіньхуа», доля заказаў ў асобных вядомых рэстаранах перавысіла 95%. Дастаўка навагодніх страў і запрашэнне прафесійнага кухара на дом для падрыхтоўкі сямейнай навагодняй трапезы замест самастойнага прыгатавання таксама сталі папулярнымі сярод кітайцаў. Даходы асноўных рэстаранаў у некалькіх правінцыях Кітая павялічыліся прыкладна на 10% у перыяд свята Вясны. Наведванне кінатэатраў і паездкі на фестывалі лёду і снегу сталі новымі навагоднімі звычаямі.

З 16 по 20 лютага сумарныя касавыя зборы фільмаў у Кітаі дасягнулі 4,6 млрд. юаняў, што на 60% больш у параўнанні з аналагічным перыядам у мінулым годзе. Велізарную папулярнасць атрымалі туры на фестывалі ў паўночныя правінцыі Хэйлунцзян і Ляанін. Акрамя гэтага, серыя маштабных выстаў у музеі правінцыі Хунань прыцягвала звыш 15 тысяч наведвальнікаў кожны дзень.

 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.