Вы тут

Выстаўка-кірмаш "Каменная казка" пройдзе з 27 лютага па 3 сакавіка


Яе арганізатар — геаграфічны факультэт універсітэта.


Фота: pakobserver.net

На гэты раз увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены экспазіцыі “Чароўныя крышталі”, “Гранатавая палітра”, “Фантазійная яшма”. Таксама аддзелам археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі НАН Беларусі падрыхтавана тэматычная выстаўка "Камень у жыцці першабытнага чалавека”. На працягу пяці дзён свае працы з натуральных прыродных матэрыялаў пакажуць майстры і рамеснікі з Беларусі, Расіі, Украіны і Рэспублікі Конга.

У праграме мерапрыемства заяўлена таксама фотавыстаўка “Самацветы свету”. А 2 сакавіка ў 15.00 адбудзецца майстар-клас “Першабытныя тэхналогіі: апрацоўка крэменю і косці”.

Працягне сваю працу і лабараторыя “Юный геолаг”, дзе кожны ахвотны зможа ўдакладніць сапраўднасць упрыгожванняў з асабістых “малахітавых скрыначак” і задаць пытанні спецыялістам.

На выстаўку запрашаюцца і школьнікі. Разам са студэнтамі-геолагамі і выкладчыкамі яны прымуць удзел у займальных эксперыментах, даведаюцца пра сакрэты вырошчвання крышталяў у хатніх умовах. Усім жадаючым будзе прадастаўлена магчымасць разгледзець у мікраскоп асабіста сабраныя і набытыя на выставе калекцыі і даць ім назвы.

Працаваць выстаўка будзе ў галоўным корпусе БДУ (праспект Незалежнасці, 4) з 11.00 да 20.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?