Вы тут

Хто ў палацыку жыве?


Мадэрн — так вызначаюць мастацтвазнаўцы архітэктуру музея-сядзібы «Пружанскі палацык». А мясцовыя жыхары з гонарам дадаюць: у Беларусі гэта адзіная адноўленая сядзіба такога стылю.

Завітаем у гэты беласценны будынак, узведзены ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Пройдзем па залах, дзе штогод бываюць каля васьмі тысяч турыстаў. Прывабліваюць сюды не толькі ўнікальныя экспанаты музейных фондаў, якія знаёмяць з побытам далёкіх часоў. Тут рэгулярна праводзяць літаратурна-музычныя вечарыны, навуковыя канферэнцыі па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.

Адзін з экспанатаў я сфатаграфаваў таму, што ён, адліты з бронзы ў далёкія гады, і сёння вобразна перадае імклівасць дзён. Спявае званочак пад дугой, імчаць коні, пераносячы седакоў скрозь прастору і час.

Другі фотаздымак — само ўвасабленне падарожжа праз стагоддзі. У музейную залу ўвайшлі мясцовыя школьнікі з дзіцячай студыі моды і дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Папараць-кветка». Прыйшлі яны сюды, каб сфатаграфавацца ў адпаведным інтэр'еры. Мяркуючы па іх адзенні, захаваная спадчына натхняе нашчадкаў на творчы пошук.

Яўген ПЯСЕЦКІ

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.