Вы тут

У БДУ прайшла канферэнцыя па міжнароднай журналістыцы


У Інстытуце журналістыкі БДУ на базе кафедры замежнай журналістыкі і літаратуры адбылася сёмая міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Міжнародная журналістыка 2018: глабальныя выклікі, рэгіянальнае партнёрства і медыя».


Яе ўдзельнікамі, акрамя беларускіх навукоўцаў і практыкаў, сталі прадстаўнікі ўніверсітэцкай і акадэмічнай навукі з Расіі, Украіны, Польшчы, Малдовы. У ходзе абмеркавання такіх актуальных тэматычных напрамкаў, як асаблівасці асвятлення інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы, спецыфіка медыйнага забеспячэння беларуска-кітайскага стратэгічнага партнёрства, у прыватнасці рэалізацыі праекта эканамічнага пояса Шаўковага шляху, былі разгледжаны тэндэнцыі сучаснай журналістыкі Беларусі, Расіі, Украіны, Кітая і іншых краін. Вынікамі сваіх навуковых даследаванняў падзяліліся на канферэнцыі вучоныя ўніверсітэтаў Масквы, Санкт-Пецярбурга, Краснаярска, Ніжняга Ноўгарада, Белгарада, Калугі, Казані, Саранска, Беластока, Кіева, Львова, Ціраспаля.

Вялікую цікавасць і шмат пытанняў выклікала выступленне госці з ЗША Барбары МакКормак, віцэ-прэзідэнта па адукацыйных праграмах музея журналістыкі і навін (Newseum), што ў Вашынгтоне. Яе даклад быў прысвечаны вельмі актуальнай цяпер тэме барацьбы з так званымі «фэйкавымі» навінамі. На радзіме Барбара — вядомы і запатрабаваны спецыяліст у сферы стварэння адукацыйных рэсурсаў і праграм па павышэнні медыяадукаванасці насельніцтва. Адной з важных мэт гэтай працы з'яўляецца навучанне ўменню распазнання лжывых або, як сёння прынята казаць, «фэйкавых» навін, якіх нямала сярод паведамленняў у розных СМІ, найперш — у інтэрнэт-прасторы...

Леанід ТУГАРЫН

Загаловак у газеце: Аддзяляць факты ад выдумкі

Выбар рэдакцыі

Культура

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Акцёр Віктар Манаеў: Жыццё само па сабе з'яўляецца камедыяй

Размова пра сучаснае стаўленне да культуры, гастролі Купалаўскага тэатра ў савецкія часы і здымкі ў фільме «Ідзі і глядзі».

Грамадства

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Зваршчык з Мсціслава стварае ўнікальныя жалезныя скульптуры

Аляксандра Папова ў Мсціславе ведаюць усе.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Пра куфэрак и вяртанне блуднага мужа.