Вы тут

Гісторыя пра буслоў, якія аддзячылі за праяўленую дабрыню


Хата ў вёсцы засталася гэтым братам у спадчыну — ад бабулі з дзядулем.


Новыя гаспадары любяць туды прыязджаць. Вось і ў той раз завіталі на выхадныя, вечарам памыліся ў лазні, прыгатавалі шашлыкі, выпілі па чарачцы. Набліжалася ноч, і да слыху адпачывальнікаў данёсся нейкі шоргат. Насцярожыліся: што гэта можа быць? Абышлі вакол пабудоў — нічога падазронага. Так і паснулі...

Нараніцу той жа, нават гучнейшы шоргат паўтарыўся, і браты рушылі да суседняй хаты, што даўно ўжо пуставала. Там, паміж сцяной пахіленай паветкі ды кучай дроў, і ўбачылі маладзенькага бусла. Ён нейкім чынам трапіў туды, а вось выбрацца ніяк не мог.

Браты дасталі гэтага небараку, пасадзілі ля сажалкі, пачаставалі яшчэ хлебам і прывезеным мясам...

Праз некалькі гадзін дачнікі сабраліся ад'язджаць і ўбачылі, што двое дарослых буслоў і той «падлетак» сядзяць на страсе іх хаціны і дзюбамі выстукваюць «азбуку Морзэ». Трэба разумець, дзякуюць за выратаванне.

...Што цікава, гэтая карціна паўтаралася праз усё лета: як толькі ў двор заязджала машына, буслінае сямейства, заняўшы месца на даху, вітала гасцей.

Фаіна Касаткіна, г. Паставы

Загаловак у газеце: Бусліная ўдзячнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.