Вы тут

Няўжо высокая тэмпература — адзіная нагода для бальнічнага?


«Звярнулася да ўрача з закладзеным носам, насмаркам і болямі ў горле. Аднак тэрапеўт адкрываць бальнічны не стала, аргументаваўшы тым, што няма павышанай тэмпературы. Няўжо высокая тэмпература — адзіная нагода, калі чалавек лічыцца непрацаздольным?»  Анастасія, г. Гомель.


Адказвае ўчастковы ўрач-тэрапеўт, загадчык 2-га тэрапеўтычнага аддзялення 31-й гарадской паліклінікі г. Мінска Наталля Філонава.

— Калі размова ідзе пра прастудныя і вірусныя захворванні, то высокая тэмпература, болі ў горле і ламота ў целе, кашаль, закладзены нос, іншыя сімптомы рыніту аб'ектывізуюць выдачу лісткоў непрацаздольнасці згодна з інструкцыяй. Тэмпература цела сапраўды павінна быць павышаная — 37,4 і вышэй. А 37,1—37,2 часам з'яўляюцца варыянтам нормы. З тэмпературай 36,8 і заложанасцю ў носе няма паказанняў для выдачы лістка непрацаздольнасці згодна з інструкцыяй. Але часам, калі сімптомаў недастаткова, пацыента неабходна даабследаваць. Тым больш, што ёсць людзі, у якіх тэмпература пры запаленчых працэсах не павышаецца. Тады ўрач накіроўвае на тэрміновы аналіз крыві. Калі паказчыкі ў норме, нагоды для бальнічнага няма. У такім выпадку мы выдаём пацыенту даведку аб стане здароўя, дзе пазначана, што ён звяртаўся ў паліклініку, каб не было праблем на рабоце. Калі пэўныя паказчыкі ў аналізе крыві павышаныя, выдаём лісток непрацаздольнасці. Цяпер бываюць выпадкі схаванай пнеўманіі, калі не ўдаецца яе дыягнаставаць падчас агляду: няма павышанай тэмпературы, але пацыент адчувае слабасць. Накіроўваем на флюараграфію, і калі ёсць змены запаленчага характару, інфільтрацыя ў лёгкіх, таксама выдаём лісток непрацаздольнасці. Часам пацыент прыходзіць з гіперэміраваным тварам, закладзеным носам, вострым танзілітам, але няма тэмпературы — і ў такіх выпадках таксама выдаём лісток непрацаздольнасці.

Здараецца, што пацыент не згодны з рашэннем участковага ўрача. Тады робім агляд сумесна з загадчыкам аддзялення, потым прадстаўляем яго вынікі на ўрачэбна-кансультацыйную камісію і сумесна прымаем рашэнне аб працаздольнасці.

Падрыхтавала Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: На бальнічны без тэмпературы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».