Вы тут

Баскетбалісты зборнай Беларусі сенсацыйна абыгралі чэмпіёнаў Еўропы


Наша каманда атрымала першую перамогу ў адборачным турніры чэмпіянату свету — 2019, абыграўшы дома зборную Славеніі з лікам 93:92.


Першая палова сустрэчы прайшла ў абсалютна роўнай барацьбе, а затым госці здолелі адарвацца на 9 ачкоў. У сярэдзіне трэцяй чвэрці ўжо беларусы здолелі выйсці наперад на 9 ачкоў, але чэмпіёны Еўропы хутка нейтралізавалі гэты адрыў. Усё вырашыла чацвёртая чвэрць, у якой больш удачлівымі аказаліся нашы баскетбалісты, якія здолелі перайграць куды больш знакамітых апанентаў з мінімальнай перавагай.

— Мы пішам новую гісторыю беларускага мужчынскага баскетбола, — расказвае галоўны трэнер зборнай Аляксандр КРУЦІКАЎ. Шмат хто будзе казаць, што ў славенцаў быў не той склад, не тыя людзі, што перамагалі на чэмпіянаце Еўропы. Але вы паглядзіце ростар — там больш за палову баскетбалістаў маюць залатыя медалі кантынентальнага форуму. Нашы хлопцы праявілі характар, я вельмі задаволены. Гэта самая важная перамога на цяперашнім этапе. Гэты матч пакінуў нам шанц змагацца за трэцяе месца. У нас ёсць яшчэ дзве гульні на выездзе. Не хацеў бы, каб нас загадзя хавалі. Мы будзем змагацца.

У складзе беларускай зборнай самым выніковым стаў Дэван Садлер, у актыве якога 25 ачкоў, малады форвард Максім Салаш набраў 20 ачкоў.

— У першую чаргу дзякуй балельшчыкам за неверагодную падтрымку. Дзякуючы вам і вашай энергіі мы здабылі дадатковы рэзерв сіл і змаглі атрымаць перамогу ў такім няпростым матчы. Пасля крыўднага пройгрышу іспанцам гэты поспех для нас з'яўляецца асабліва важным. Мы правялі работу над памылкамі, і я рады, што сёння мы дамагліся станоўчага выніку, — пракаментаваў матч Максім Салаш.

Нагадаем, у першым крузе беларусы прайгралі славенцам на іх пляцоўцы з лікам 74:87, затым двойчы саступілі ў дамашніх паядынках: чарнагорцам — 67:91 і іспанцам — 82:84. Два заключныя матчы адборачнага турніру сусветнага першынства зборная Беларусі правядзе на выездзе — 28 чэрвеня ў Чарнагорыі і 1 ліпеня ў Іспаніі.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Гэта новая гісторыя?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».