Вы тут

Аляксандр Гаёвіч: Без кнігі няма ідэнтычнасці...


У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь прайшлі перагаворы кіраўніка ведамства з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства культуры і інфармацыі Рэспублікі Сербія Аляксандрам Гаёвічам. Удзел у размове, акрамя міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, прынялі начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Алена Паўлава, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь Велька Кавачавіч.


Размова адбылася напярэдадні адкрыцця ХХV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, дзе Сербія з'яўляецца ганаровым госцем. У Беларусь прыехала вялікая дэлегацыя сербскіх пісьменнікаў. Да выстаўкі айчынныя выдавецтвы падрыхтавалі цэлы шэраг кніжных і часопісных публікацый твораў сербскіх паэтаў і празаікаў у перакладзе на беларускую мову. Падчас перагавораў у Мінінфарме размова ішла пра перспектывы медыйнага супрацоўніцтва. Вызначаны асноўныя аспекты меркаванага пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі Беларусі і Міністэрствам культуры і інфармацыі Рэспублікі Сербія.

— Мне імпануе стаўленне беларускай дзяржавы да кніжнай культуры, — сказаў на сустрэчы спадар Аляксандр Гаёвіч. — Гэтым разуменнем, што без кнігі няма нацыянальнай ідэнтычнасці, сербы і беларусы надзвычай падобныя.

Удзельнікі перагавораў пагадзіліся, што развіццё беларуска-сербскіх гуманітарных, культурных стасункаў патрабуе пашырэння. Варта ствараць новыя пляцоўкі, якія б дапамагалі нашым народам ясна ўяўляць, што дзеецца ў Беларусі і Сербіі, якімі прыярытэтамі вызначаецца дзяржаўная палітыка ў нашых краінах.

Мікола БЕРЛЕЖ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Зміцер Жылуновіч. Таварыш пясняр

Ён быў аўтарам Маніфеста аб абвяшчэнні Савецкай Беларусі, першым прэм'ер-міністрам рэспублікі, яго двойчы выключалі з партыі, ён мог стаць першым народным паэтам...

Грамадства

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Трансфармацыя адукацыі: поўнае паглыбленне... у лічбу

Ці спросціць «Электронная школа» жыццё педагогам і як гэта адаб'ецца на якасці ведаў?

Грамадства

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Прэзідэнт зрабіў кадравыя прызначэнні

Аляксандр Лукашэнка даў згоду на прызначэнне рэктараў і кіраўнікоў раёнаў і прадпрыемстваў.

Калейдаскоп

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Чым здзівіў Беларускі тыдзень моды

Пазнаёміцца з навінкамі ад беларускіх дызайнераў можна было на тыдні моды, які праходзіў у Мінску з 7 да 11 лістапада.