22 Верасень, субота

Вы тут

Кітайскае свята ліхтароў пройдзе 1 сакавіка ў Ліцэі БДУ


Гэта ўсходняя ўрачыстасць знамянуе заканчэнне традыцыйнага Новага года па месяцовым календары і надыход Вясны.


Фота: pikabu.ru

З прывітальным словам на свяце выступяць часовы павераны ў справах КНР Ло Чжаньхуэй, генеральны дырэктар ТАА "Бел Хуавэй Тэхноляджыз" Пань Юн, дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ (РІКК) Анатоль Тозік.

У гэты дзень адбудзецца святочны канцэрт, падрыхтаваны кітайскімі студэнтамі беларускіх ВНУ, слухачамі курсаў кітайскай мовы, вучнямі рэспубліканскіх школ і гімназій, дзе функцыянуюць кабінеты Канфуцыя і цэнтры кітайскай мовы і культуры.

У праграму ўключаны музычныя выступленні студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.  Адбудзецца паказальнае выступленне спартсменаў сталічнага клуба ушу "Пячатка спячага Цмока". Гасцей чакаюць вакальныя нумары і чытанне вершаў на кітайскай мове.

У рамках свята ўзнагародзяць пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу дзіцячай творчасці "Сучасны Кітай вачыма юных беларусаў", арганізаванага  РІКК БДУ. Спаборніцтвы былі прысвечаны культурнаму, тэхнічнаму і навуковаму развіццю Кітая. Усяго членамі журы было ацэнена 75 работ, прадстаўленых у дзвюх намінацыях: жывапіс і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Удзельнікамі конкурсу сталі навучэнцы сярэдніх школ і гімназій ад 6 да 18 гадоў. З працамі канкурсантаў можна будзе пазнаёміцца ​​на выставе, якая пройдзе ў гэты ж дзень у Ліцэі БДУ.

Арганізатарам Свята ліхтароў выступіў Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ. Пачатак у 16.30. Уваход на мерапрыемства свабодны.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.