Вы тут

Дзяржстандарт выступае за партнёрскую работу ў ЕАЭС


Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Беларусі Віктар Назаранка перад выніковай калегіяй ведамства.


«Сёння камітэт з удзелам іншых органаў дзяржкіравання настойліва ідзе па шляху ўнясення змяненняў у дагавор аб ЕАЭС, фарміравання разумнага механізма ўзаемадзеяння наглядных органаў краін. Яны павінны забяспечыць партнёрскую работу, каб адсочваць любое парушэнне і прымаць узгодненыя меры, — сказаў Віктар Назаранка. — Мы лічым непрымальным, калі ў нашых краінах можа раптам узнімацца пытанне пра тое, што трэба спыніць пастаўкі той ці іншай прадукцыі або забараніць пастаўкі з цэлага прадпрыемства. Ёсць шмат важных тэм, якія мы павінны абмеркаваць з нашымі расійскімі партнёрамі, знайсці з імі эфектыўны механізм узаемадзеяння».

Старшыня Дзяржстандарта таксама адзначыў, што Беларусі важна выбраць правільныя арыенціры ў рабоце ў рамках ЕАЭС. «Акрамя плюсоў, у саюза ёсць слабыя сферы, якія засталіся значнай праблемай для нас і вельмі сур'ёзна адбіліся на таварах, якія знаходзяцца ў сферы абароту на рынку краіны. Той стан нявызначанасці з пункту гледжання бяспекі і гарантыі якасці, у якім знаходзяцца многія віды прадукцыі, нас сёння не задавальняе», — адзначыў Віктар Назаранка.

На калегіі адзначалася, што ў рамках Еўразійскага эканамічнага саюза па стане на 1 студзеня 2018 года прынята 45 тэхнічных рэгламентаў, 37 з якіх уступілі ў сілу. У тым ліку летась было прынята пяць новых тэхрэгламентаў: на хімічную прадукцыю, абсталяванне для дзіцячых гульнявых пляцовак, сродкі забеспячэння пажарнай бяспекі і пажаратушэння, упакаваную пітную ваду, нафту, падрыхтаваную для транспарціроўкі і выкарыстання. Акрамя таго сёлета ўступа-
юць у сілу чатыры тэхнічныя рэгламенты ЕАЭС: з 1 студзеня — «Патрабаванні да звадкаванага вуглевадароднага газу для выкарыстання яго ў якасці паліва», з 1 сакавіка — «Аб абмежаванні прымянення небяспечных рэчываў у вырабах электратэхнікі і радыёэлектронікі», з 19 кастрычніка — «Аб бяспецы атракцыёнаў», з 18 лістапада — «Аб бяспецы абсталявання для дзіцячых гульнявых пляцовак».

На цяперашнім этапе ў краіне дзейнічаюць шэсць тэхнічных рэгламентаў, якія ўстанаўліваюць патрабаванні да адзінак вымярэння. Гэта тэхрэгламент па будынках і збудаваннях, будаўнічых матэрыялах і вырабах, мінеральных угнаеннях, кармах і кармавых дабаўках, праграмна-тэхнічных сродках плацежнай сістэмы ў банкаўскай дзейнасці і інфармацыйнай бяспецы сродкаў абароны інфармацыі.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Патрэбны ўзгодненыя меры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».