Вы тут

Дырэкцыя «Славянскага базару ў Віцебску» анансавала новыя праекты


Дырэкцыя ХХVІІ Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» анансавала новыя праекты.


«Іншапланетны» цырк

Афіцыйная частка фэсту пройдзе з 12 па 16 ліпеня. Але канцэрты і іншае па традыцыі адбудуцца ў пазабазарныя дні. Першыя білеты паступілі у продаж 23 лютага.

Сёлета ўпершыню на «базары» пакажуць цыркавую праграму. Паводле слоў кіраўніка дырэкцыі фестывалю Аляксандра СІДАРЭНКІ, у Палацы спорту (дарэчы, на новай пляцоўцы «Базару») можна будзе ўбачыць шоу братоў Запашных «UFО. Цырк з іншай планеты». А каля галоўнай сцэны фэсту — Летняга амфітэатра — запрацуе цырк-шапіто Мікалая Чалнакова «Клаўнарыум». Між іншым, клоўнаў і артыстаў іншых цыркавых жанраў можна будзе ўбачыць і на пляцоўках пад адкрытым небам.

Цікава, што ў «Кнізе рэкордаў фэсту» плануюць зафіксаваць цыркавы рэкорд. Які? Пакуль што гэта таямніца.

Зоркі на любы густ

Сярод навічкоў, якія дадуць сольны канцэрт, заяўлены рэпер Цімаці. У Летнім амфітэатры запланавалі канцэрты Мікалая Баскава, арт-гурта «Хор Турэцкага», Ірыны Алегравай, Алены Ваенгі. Там жа адбудзецца традыцыйны гала-канцэрт «Залаты хіт», юбілейны вечар кампазітара Аляксандра Марозава...

«Звязда» ўжо паведамляла, што ўпершыню на «Базары» выступяць Эмір Кустурыца і яго «Thе Nо Smоkіng Оrсhеstrа» («Аркестр, які не курыць»), музыкант і кампазітар Горан Брэгавіч з «Thе Wеddіng & Funеrаl Bаnd» («Вясельны і пахавальны аркестр»). А яшчэ рок-гурт «Мумій Троль». Безумоўна, самымі яскравымі падзеямі з мноствам зорак, як і ва ўсе фестывальныя гады, стануць канцэрты цырымоній адкрыцця і закрыцця «Базару».

Што датычыць кошту білетаў на фестывальныя падзеі, то яны ў сярэднім падаражэлі максімум на 8,5 % (у параўнанні з мінулым годам).

Геаграфія пашырылася

Заўсёды ў рамках самага маштабнага на постсавецкай прасторы фэсту заўважны асаблівы інтарэс да конкурсаў дзіцячых і маладых выканаўцаў. Упершыню на ўдзел у творчым спаборніцтве дзяцей паступілі заяўкі з Канады, Вялікабрытаніі і Калумбіі.

Плануецца правесці ІV Міжнародную канферэнцыю з удзелам арганізатараў фестываляў з розных краін. Адбудзецца і пасяджэнне савета дырэктараў Сусветнай асацыяцыі фестываляў. Найлепшы творчы нумар гала-канцэрта «Іntеrnаtіоnаl Vоісе іn Vіtеbsk» з удзелам пераможцаў міжнародных фестываляў і конкурсаў, членаў асацыяцыі, будзе ўключаны ў канцэрт урачыстага закрыцця фестывалю.

Пра новыя падрабязнасці чарговага свята культуры «Звязда» абавязкова раскажа сваім чытачам.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Чым здзіўляць будзем, або Упершыню на «Базары»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».