Вы тут

Сёння — Сусветны дзень барацьбы з наркотыкамі


У нашай краіне на ўліку знаходзіцца каля васьмі тысяч чалавек, якія маюць наркатычную залежнасць. Але, як падкрэсліваюць спецыялісты, такога ўсплёску актыўнага выкарыстоўвання псіхаактыўных рэчываў, які назіраўся некалькі гадоў таму, калі пасля ўжывання маладыя людзі шпіталізаваліся з вострымі псіхозамі, страчвалі розум і заставаліся інвалідамі, апошнім часам не назіраецца.


Калі ў 2014 годзе з перадазіроўкай у медыцынскія ўстановы паступіў 1351 чалавек, у 2015 — 1068, у 2016-м — 759, то летась — 437. Паводле інфармацыі галоўнага нарколага Міністэрства аховы здароўя Івана Канаразава, за апошнія два гады смерці ад перадазіроўкі наркатычнымі сродкамі сярод непаўналетніх не было.

Паўплываў на такі вынік шэраг прынятых мер, у прыватнасці дэкрэт «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў», прыняты ў 2014-м. Акрамя таго, актыўна праваахоўныя органы працуюць і ў інтэрнэце: толькі летась зачынена 13 сайтаў і 25 інтэрнэт-крамаў, якія гандлявалі наркотыкамі. За захоўванне і збыт наркатычных сродкаў пакаранне адбывае больш за чатыры тысячы чалавек, сярод іх 92 — непаўналетнія.

— Мы адна з нямногіх краін у свеце, якая цалкам забараніла вольнае хаджэнне наркотыкаў, — кажа намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Андрэй Саладоўнікаў. — Новыя псіхатропныя рэчывы, як толькі з'яўляюцца, хутка ўносяцца ў спіс забароненых. І нашым вопытам зацікавіліся калегі з іншых краін.

Алена КРАВЕЦ

Загаловак у газеце: Умей сказаць «не»

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.