Вы тут

Сярэбраны авіябагаж


Жанчына ў Нацыянальным аэрапорце Мінск спрабавала правезці 11,5 кілаграма сярэбраных упрыгажэнняў на тэрыторыю ЕАЭС без дэкларавання і выплаты мытных плацяжоў.


Па інфармацыі Дзяржаўнага мытнага камітэта, ураджэнка Карэліі прыбыла ў Нацыянальны аэрапорт Мінск авіярэйсам Кіеў—Мінск і прайшла па «зялёным калідоры», прызначаным для перамяшчэння тавараў, якія не падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню. Выгляд і вага багажу, які перамяшчаўся, выклікалі падазрэнне ў мытнікаў, у сувязі з чым жанчыне прапанавалі прайсці праз «чырвоны калідор».

Па выніках агляду рэчаў з дапамогай скануючай тэхнікі было прынята рашэнне аб правядзенні мытнага надгляду. Сярод асабістых рэчаў жанчыны была знойдзена партыя ўпрыгажэнняў і аксесуары з серабра, расфасаваныя ў мяшэчкі: больш за тысячу адзінак брошак, ланцужкоў, запінак, заціскаў, гузікаў, спражак, зашпілек і іншых прадметаў. Уладальніца багажу растлумачыла, што набыла партыю ювелірных вырабаў у Турцыі для наступнага продажу. Па факце незаконнага перамяшчэння партыі ўпрыгажэнняў і аксесуараў мытняй «Мінск-2» пачаты адміністрацыйны працэс.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».