Вы тут

Хвілінкі кніжнай выставы


Хвілінкі кніжнай выставы

28 лютага ў Доме дружбы адбыўся вечар, прысвечаны сербскай літаратуры.

Сербія – ганаровы госць XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмаша, таму не дзіўна, што да пісьменнікаў менавіта з гэтай краіны сёлета прыцягнута асаблівая ўвага. Прыемна щсведамляць, што свой унёсак у гэтую зацікаўленасць зрабілі і “М”ы – у студзеньскім нумары “Маладосці” выйшла вялікая падборка перакладаў вершаў сербскіх паэтаў.

Адкрываў мерапрыемства Іван Аляксеевіч Чарота – галоўны беларускі знаўца сербскай літаратуры (і, дарэчы, адзін з перакладчыкаў “маладосцеўскай” падборкі). Пасля яго выступіў знакаміты пісьменнік Горан Петравіч, прагучалі вершы Златы Коціч, у любові да беларускай літаратуры прызналася Даяна Лазаравіч, якая пераклала на сербскую мову “Вянок” Максіма Багдановіча. Напрыканцы імпрэзы слова ўзяў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Сербія ў Рэспубліцы Беларусь спадар Велька Кавачэвіч. Ён адзначыў важнасць культурнай камунікацыі паміж нашымі краінамі і падзякаваў за гасцінны прыём.

Нягледзячы на моцныя маразы апошніх дзён, сустрэча (на якой, вядома, прысутнічалі і “М”ы ) прайшла ў цёплай, амаль сямейнай атмасферы.

Кірыл Мяцеліца

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».