Вы тут

На «Беларусь 1» стартуе пяты сезон праекта «Дача»


У гэту суботу, 3 сакавіка, у эфіры «Беларусь 1» стартуе пяты сезон тэлевізійнай энцыклапедыі садаводаў і агароднікаў — праекта «Дача». Яго нязменныя ўдзельнікі — вядучая ТРК «Магілёў» Таццяна Ларына і аператар Юрый Аўласцоў — працягнуць вандроўкі па незвычайных і па-асабліваму ўтульных «шасцісоткавых фазэндах» беларусаў.


Фота: БТРК

Таццяна Ларына, як і раней, будзе не толькі расказваць пра падводныя камяні і нюансы загараднай гаспадаркі, але і ўласнаручна працаваць на градах і вырошчваць улюбёныя кветкі. А яе памагатыя, вопытныя навукоўцы і селекцыянеры, падкажуць, як выбіраць, даглядаць, нарыхтоўваць тую ці іншую гародніну і садавіну.

«У юбілейным сезоне акцэнт будзе зроблены на карысных тэматычных блоках «Месяцавы каляндар» і «Няма праблем», — анансуюць аўтары праграмы. — Акрамя таго, самыя актыўныя і цікаўныя змогуць паўдзельнічаць у новай забаўляльнай рубрыцы — віктарыне, у якой па фотаздымках трэба будзе адгадаць распаўсюджаныя ў свеце, але малавядомыя ў Беларусі віды раслін, а пазней, магчыма, паспрабаваць вырасціць іх у сябе на дачы!»

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Дачны сезон лічыць адкрытым

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.