Вы тут

Што цікавага паглядзець па тэлебачанні на наступным тыдні


«Шакалад»

TV1000, 5 і 6 сакавіка

Гісторыя жыцця былога раба з Кубы Рафаэля Падзільі, які нечакана дасягнуў сусветнага поспеху на цыркавой арэне. Маладога чарнаскурага артыста Шакалада заўважае былы клоўн і акрабат Фуціт, які ўжо амаль выйшаў у тыраж, але мае дастаткова вопыту і задумак, каб вярнуцца ў прамяні сафітаў. Яго задумка стварыць дуэт з двух клоўнаў (злоснага белага і няўклюднага чорнага, якога ўвесь час ганяе, прыніжае і тузае белы) спрацоўвае напоўніцу, і амаль 20 гадоў дуэт мае шалёны поспех ва ўсіх цырках свету.

З цягам часу Шакалада перастае задавальняць такая слава — вечнага хлопчыка для біцця. Каб праявіць свой талент, ён замахваецца на галоўную ролю ў тэатральным спектаклі «Атэла» і становіцца першым чарнаскурым выканаўцам гэтай ролі. Але публіка жорстка ўказвае ўчарашняму ўлюбёнцу яго месца...


«Гамлет Шчыгроўскага павета»

«Беларусь 3», 10 і 11 сакавіка

Драме, якую Валерый Рубінчык паставіў на «Беларусьфільме» паводле тургенеўскіх «Запісак паляўнічага», ужо больш як 40 гадоў. А яна працягвае ўражваць новыя пакаленні гледачоў глыбінёй, эмацыянальнасцю і асаблівай вытанчанасцю.

Здавалася б, як можна цікава распавесці неарыгінальную і нуднаватую гісторыю пра «рускага Гамлета» — збяднелага, але разумнага і адукаванага шляхціча Васіля Васілевіча, які падаваў вялікія надзеі ў маладосці, аднак «выдахся», апусціў рукі і не раскрыўся ў дарослым жыцці, не адбыўся як асоба, не рэалізаваў сябе ў сацыяльным плане? А вось і можна. Паглядзіце рубінчыкаўскага «Гамлета...» — і ўсе пытанні знікнуць.


«Вікінг»

АНТ, 11 сакавіка

Эпічная сага расійскіх кінематаграфістаў грунтуецца на «Аповесці мінулых гадоў». Зроблена гэта з галівудскім размахам: да здымак рыхтаваліся амаль сем гадоў, на рэалізацыю выдаткавалі звыш аднаго мільярда рублёў, а са збудаваных для карціны дэкарацый у выніку зрабілі вялізны тэматычны кіна-парк. Прычыніліся да вытворчасці фільма і беларусы: тканіны для касцюмаў вікінгаў выраблялі нашы прадпрыемствы паводле музейных узораў, а ў ролі полацкай князёўны Рагнеды знялася маладая актрыса Аляксандра Борціч, ураджэнка Светлагорска.

У цэнтры падзей — малодшы сын наўгародскага князя Уладзімір «Краснае Сонейка», новы гаспадар Кіева і афіцыйны хрысціцель усяе Русі, які дзеля дасягнення сваіх мэт вядзе крывавую вайну з уласнымі братамі...

Загаловак у газеце: Героі іншага часу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?