Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з выканаўчым дырэктарам Сусветнага банка

Савет выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка плануе разгледзець новую стратэгію партнёрства Групы СБ для Беларусі ў пачатку красавіка. Пра гэта ішла размова на сустрэчы старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча з выканаўчым дырэктарам Сусветнага банка Францыскам Годтсам.

Спікер верхняй палаты беларускага парламента звярнуў увагу на работу, якая праводзіцца ў Беларусі па мадэрнізацыі прамысловасці. Гаворка, у прыватнасці, ідзе аб стварэнні новых высокапрадукцыйных працоўных месцаў. Экспертнае меркаванне спецыялістаў СБ з гэтай нагоды было б вельмі каштоўнае, сказаў старшыня Савета Рэспублікі. Ён падкрэсліў, што Беларусь імкнецца прытрымлівацца рэкамендацый Сусветнага банка — гэта яе прынцыповая пазіцыя. У тым ліку дзякуючы гэтаму супрацоўніцтва з групай СБ развіваецца, прырастае новымі праектамі і ініцыятывамі.

Да таго ж падрыхтоўка рамачнай праграмы партнёрства для Беларусі знаходзіцца на завяршальным этапе. «Гэта пытанне ўнесена ў парадак дня пасяджэння савета дырэктараў Сусветнага банка, якое запланавана на 3 красавіка, — сказаў Францыск Годтс. — Мы са свайго боку зробім усё магчымае, каб рамачная праграма супрацоўніцтва для Беларусі была зацверджана».

Францыск Годтс расказаў аб запланаваных аб'ёмах інвеставання. Чакаецца, што Сусветным банкам у 2018—2022 гадах будзе выдзелена каля $570 млн. У сваю чаргу Міжнародная фінансавая карпарацыя плануе накіраваць $80—120 млн на падтрымку прыватнага сектара. Канкрэтная сума будзе залежаць ад яго патрэб. Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што гэта вельмі добры сігнал для беларускага бізнесу.


Мар'яна Шчоткіна ўзначаліць дэлегацыю на форуме ЕЭК ААН

Беларуская дэлегацыя прымае ўдзел у Рэгіянальным форуме Еўрапейскай эканамічнай камісіі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па ўстойлівым развіцці, які адбываецца ў Жэневе 1-2 сакавіка. Дэлегацыю ўзначальвае намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна.

Віцэ-спікер верхняй палаты беларускага парламента прадставіць вопыт Беларусі па пытаннях дасягнення МУР, а таксама вынікі Рэгіянальнага форуму нацыянальных каардынатараў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, які адбыўся ў Мінску 21—22 лютага гэтага года.


Індыя гатова інвеставаць у Балбасава. Пра гэта паведаміў дырэктар Канфедэрацыі індыйскай прамысловасці

Індыйскія кампаніі выказалі зацікаўленасць інвеставаць у будаўніцтва мультымадальнага прамыслова-лагістычнага комплексу ў пасёлку Балбасава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Як нядаўна праінфармаваў старшыню Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча, упаўнаважанага па супрацоўніцтве з Індыяй, дырэктар Канфедэрацыі індыйскай прамысловасці Шрыкумар Наір, праект па будаўніцтве лагістычнага комплексу ў Аршанскім раёне быў прадстаўлены бізнес-супольнасці Індыі ў якасці ключавога інвестпраекта ў Беларусі.

Гэта прапанова выклікала прыкметную цікавасць у індыйскіх бізнес-колах. Чатыры кампаніі заявілі пра гатоўнасць інвеставаць у гэты рэгіён Беларусі. Яны працуюць у такіх сектарах эканомікі, як будаўніцтва, гарбарная і тэкстыльная прамысловасць, лагістыка.

Пры гэтым з адной з лідзіруючых інжынірынгавых і праектных кампаній Індыі прапрацоўваецца магчымасць стварэння на базе Балбасава індыйскага інвестыцыйнага кластара. Гэта кампанія бачыць беларускую пляцоўку як найбольш аптымальную для рэалізацыі падобнай ініцыятывы на постсавецкай прасторы. Запланаваны да стварэння кластар прадугледжвае рэалізацыю інавацыйных праектаў у фармацэўтыцы, хімічнай прамысловасці, металургічнай вытворчасці і інш. Чакаецца, што да гэтай ініцыятывы будуць таксама прыцягвацца кампаніі з суседніх з Індыяй краін.

Для абмеркавання ўмоў інвестыцыйнага супрацоўніцтва Канфедэрацыя індыйскай прамысловасці плануе арганізаваць візіт бізнес-дэлегацыі ў Мінск у чэрвені бягучага года.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?