Вы тут

Гараскоп стрыжак на сакавік



2 сакавіка, пятніца. Час для стрыжкі сёння вельмі спрыяльны — гэта падыме вам настрой і прыцягне пазітыўную энергію. Афарбоўку не рэкамендуецца рабіць, бо гэта можа негатыўна адбіцца на эмацыянальным фоне.

3 сакавіка, субота. Стрыжка выйдзе выдатнай і стане бачным увасабленнем прыгажосці. А працэдуры па доглядзе забяспечаць здароўе валасоў.

4 сакавіка, нядзеля. Стрыжкі рабіць сёння можна і трэба, бо час для гэтага якраз спрыяльны. Афарбаваць таксама можна, аднак не варта кардынальна змяняць колер, асабліва калі гаворка ідзе пра пераход з цёмнага адцення ў блонд.

5 сакавіка, панядзелак. Калі ў вас на душы «камень», «скрабуць кошкі» або жудасна мучыць сумленне, то лепш пастрыгчыся менавіта сёння, тады разам з часткай валасоў вы зможаце пазбавіцца ад усяго назапашанага ўнутры вас негатыву і адчуць сябе абноўленым чалавекам.

6 сакавіка, аўторак. Стрыжку варта рабіць толькі ў тым выпадку, калі хочаце, каб валасы сталі больш аб'ёмнымі. Расчэсвайце валасы перад люстэркам, думаючы пра добрае, каб у жыццё прыйшла пазітыўная энергія.

7 сакавіка, серада. Не самы ўдалы дзень для стрыжкі: валасы будуць адрастаць даволі павольна, а прычоска можа зусім не задаволіць. Фарбаваць валасы таксама не варта: фарба хутка страціць насычанасць.

8 сакавіка, чацвер. Калі вам не хапае навізны, смела ідзіце ў цырульню, а калі любіце стабільнасць, то лепш выбраць іншы дзень для стрыжкі.

9 сакавіка, пятніца. Стрыгчыся сёння не рэкамендуецца. Каб захаваць пазітыўны настрой, накруціце валасы. Фарбаваць валасы можна толькі натуральнымі фарбамі.

10 сакавіка, субота. Калі хочаце пазбегнуць непрыемнасцяў, адкладзіце стрыжку.

11 сакавіка, нядзеля. Пасля стрыжкі валасы будуць адрастаць вельмі павольна. Сама стрыжка выйдзе якаснай, акуратнай, але без фантазіі.

12 сакавіка, панядзелак. Сёння варта стрыгчыся тым, у каго тонкія і аслабленыя валасы, бо тады яны стануць гусцейшымі і мацнейшымі. Змена даўжыні паспрыяе прыцягненню ўвагі з боку процілеглага полу.

13 сакавіка, аўторак. Стрыжка не рэкамендуецца, бо можа прыцягнуць у ваша жыццё розныя страхі, асабліва пра страты чаго- ці каго-небудзь.

14 сакавіка, серада. Спрыяльны час, каб падстрыгчыся, праводзіць эксперыменты, кардынальна мяняць даўжыню і колер валасоў.

15 сакавіка, чацвер. Не рэкамендуецца праводзіць якія-небудзь маніпуляцыі з валасамі. Лічыцца, што разам з валасамі можна зрэзаць уласны поспех і нават лёс.

16 сакавіка, пятніца. Не рэкамендуюцца сур'ёзныя змены ў прычосцы і стрыжцы, бо гэта можа прыцягнуць негатыўную энергію.

17 сакавіка, суббота. Варта адмовіцца ад стрыжкі, каб не прыцягнуць у сваё жыццё няўдачы або нядобразычліўцаў. Змена іміджу прывядзе да непажаданых змен у жыцці, а валасы неўзабаве пачнуць секчыся на кончыках, можа праявіцца перхаць ці выпадзенне валасоў.

18 сакавіка, нядзеля. Неспрыяльны дзень для паходу да цырульніка. Калі падстрыгчыся ў гэты дзень, валасы могуць стаць тонкімі, ломкімі і пачаць выпадаць.

19 сакавіка, панядзелак. Не самы лепшы дзень для візіту да цырульніка. Стрыжка не толькі пакароціць вашыя валасы, яна адрэжа і ваш поспех.

20 сакавіка, аўторак. Сёння можна стрыгчы валасы, каб паскорыць іх рост, палепшыць паток энергіі, здароўя і грошай. Можна спрабаваць кардынальна мяняць колер валасоў, мяняць імідж. Усе эксперыменты акажуцца ўдалымі.

21 сакавіка, серада. Калі ў вас праблемы са здароўем, то стрыжка можа дапамагчы вылечыцца. Для прыцягнення энергіі лепш выбраць строгую, невысокую прычоску.

22 сакавіка, чацвер. Эфект ад наведвання цырульні будзе нядоўгім.

23 сакавіка, пятніца. Спрыяльны дзень для стрыжкі валасоў, пасля гэтага яны пачнуць актыўна расці, кончыкі перастануць секчыся, а ўкладка атрымаецца выдатная.

24 сакавіка, субота. Сёння не рэкамендуецца рабіць стрыжку — гэта можа адмоўна адбіцца на ўнутраным стане і нават увесці вас у дэпрэсію. Не варта таксама кардынальна мяняць колер валасоў.

25 сакавіка, нядзеля. Стрыжка можа негатыўна адбіцца на вашым здароўе. А вось афарбоўка валасоў у цёмны колер дапаможа стаць «нябачным» для непрыемнасцяў.

26 сакавіка, панядзелак. Стрыжка атрымаецца ўдалай, валасы стануць гусцейшымі, карані ўмацуюцца. Але рост валасоў будзе больш павольны, што на руку тым, хто наведвае цырульню для пастаяннай карэкцыі прычоскі. Калі вас пераследуюць няўдачы, стрыжка дапаможа ад іх пазбавіцца.

27 сакавіка, аўторак. Стрыжка дапаможа захаваць і ўмацаваць здароўе, надасць сіл, энергіі. Падстрыжаныя валасы будуць хутка расці, трымаць форму і перастануць выпадаць.

28 сакавіка, серада. Стрыжка не толькі забяспечыць добрую форму, але і будзе станоўча ўплываць на здароўе валасоў

29 сакавіка, четверг. Калі наведаеце цырульніка сёння, то на працягу доўгага часу будзеце ўражваць навакольных незвычайнымі абаяннем і прыгажосцю.

30 сакавіка, пятніца. Новая прычоска і афарбоўванне валасоў — усё прыцягне ў ваша жыццё ўдачу і матэрыяльныя даброты. Аслабленыя пасмачкі адновяцца, будуць расці густымі і моцнымі.

31 сакавіка, суббота. Неспрыяльны дзень для стрыжкі, затое ён цалкам падыходзіць для афарбоўвання.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.