Вы тут

Вясна пачынаецца з моцных снегападаў


У панядзелак уначы сіноптыкі чакаюць да мінус 18 градусаў, а ўдзень па паўднёвым захадзе да 3 цяпла.

Атмасферныя франты ад цыклону, які кружыць над Украінай, у першыя дні сакавіка будуць вызначаць надвор'е ў нашай краіне. Таму мароз і снег чакаюцца ў Беларусі ў выхадныя, паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўдзень складзе ад мінус 4 да мінус 9 градусаў. У суботу і нядзелю мы застанёмся пад уплывам атмасферных франтоў ад цыклону, які з Украіны павольна будзе сыходзіць на цэнтральныя раёны еўрапейскай тэрыторыі Расіі. Чакаецца марознае са снегам надвор'е. Вясной, як кажуць, і не пахне.

Так, у суботу на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца снег, па Гомельскай вобласці — моцны і працяглы снег. Будзе слабая мяцеліца, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 10—16 марозу, месцамі пры праясненнях апусціцца да мінус 18 градусаў. Удзень чакаецца мінус 4—9 градусаў, па паўднёвым усходзе мароз аслабне да мінус 1—3 градусаў. У нядзелю ізноў на большай частцы тэрыторыі чакаецца снег, па Магілёўскай вобласці — працяглы снег. Прагназуецца слабая завіруха, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 7 да мінус 13 градусаў, па захадзе краіны пры праясненнях можа панізіцца да мінус 14—17 градусаў. Удзень будзе ад мінус 2 градусаў па паўднёвым захадзе да мінус 9 градусаў па паўночным усходзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у панядзелак краіна апынецца пад уплывам зоны павышанага атмасфернага ціску, сфарміраванага ў вільготнай паветранай масе. У асобных раёнах не абыдзецца без снегу. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 8 да мінус 14 градусаў, пры праясненнях месцамі — 15—18 марозу. Удзень чакаецца мінус 1—7 градусаў, па паўднёвым захадзе краіны будзе да 3 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.