Вы тут

Пабудаваць мост і павярнуць малочныя рэкі


Рэзананснае пытанне па ўзвядзенні новага моста паміж Жыткавічамі і Туравам трэба вырашаць да канца гэтага года. Такое даручэнне даў учора Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай сустрэчы з намеснікам прэм’ер-міністра Міхаілам Русым. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы звярнуўся да тэмы спрэчак аб пастаўках беларускага малака ў Расію.


Праверыць стан усіх мастоў

Па сло­вах кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, мас­ты, якія бы­лі па­бу­да­ва­ны ў са­вец­кія ча­сы, вя­до­ма, ужо не ў са­мым леп­шым ста­не і па­тра­бу­юць ра­мон­ту, як і мост у Жыт­ка­віц­кім ра­ё­не. «Дрэн­на, што гэ­та не­ча­ка­на зда­ры­ла­ся. За гэ­ты год но­вы мост па­ві­нен быць там па­бу­да­ва­ны», — даў да­ру­чэн­не бе­ла­рус­кі лі­дар, які сам час­та бы­вае ў гэ­тым рэ­гі­ё­не. Па яго сло­вах, лю­дзі ра­зу­ме­юць, што ўся­ля­кае зда­ра­ец­ца, але яны не па­він­ны ад гэ­та­га па­ку­та­ваць. «Трэ­ба ар­га­ні­за­ваць пад­воз да Ту­ра­ва, Жыт­ка­віч, каб лю­дзі маг­лі пе­ра­мя­шчац­ца», — за­га­даў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

Прэ­зі­дэнт за­явіў, што збі­ра­ец­ца на­ве­даць гэ­ты ра­ён вяс­ной і ад­са­чыць, як вы­кон­ва­ец­ца яго да­ру­чэн­не. Гэ­та пы­тан­не за­раз на яго аса­біс­тым кант­ро­лі. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы да­ру­чыў пра­ве­рыць стан і ін­шых па­доб­ных мас­тоў у кра­і­не і не ча­каць, па­куль «не­дзе штось­ці лоп­не ці трэс­не».

Нагадаем, што ў кан­цы мі­ну­ла­га го­да ў Жыт­ка­віц­кім ра­ё­не на мос­це це­раз Пры­пяць з'я­ві­лі­ся рас­ко­лі­ны і ён пра­віс. Спа­чат­ку яго за­кры­лі для аў­та­транс­пар­ту, а за­тым і для пе­ша­хо­даў. Не­ўза­ба­ве для мяс­цо­вых жы­ха­роў бы­ла ўста­ля­ва­на пан­тон­ная пе­ра­пра­ва. Зараз з-за ма­ро­зу яна пра­ца­ваць не мо­жа.

Вырашыць малочны рэбус

Так­са­ма Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў­ся да тэ­мы спрэ­чак аб па­стаў­ках бе­ла­рус­ка­га ма­ла­ка ў Ра­сію. «Ха­чу ска­заць, што без ад­ка­зу та­кія рэ­чы не за­ста­нуц­ца. Мы прос­та цяр­пець гэ­та не бу­дзем. Та­му што мя­не спец­служ­бы ін­фар­му­юць, што за­вез­лі з Но­вай Зе­лан­дыі або ад­куль-не­будзь су­хое ма­ла­ко (гэ­та іх спра­ва), з'я­ві­лі­ся ліш­кі і яны па­чы­на­юць нас пры­трым­лі­ваць, па­куль рэа­лі­зу­юць тое ма­ла­ко па вы­со­кіх цэ­нах. Та­му ім не па­да­ба­ец­ца тан­нае ма­ла­ко, — ска­заў Прэ­зі­дэнт. — Мы ім ад­да­дзім сваё ма­ла­ко па той ца­не, якую лі­чым па­трэб­най, а яны ня­хай ра­сі­я­нам па­вя­ліч­ва­юць ца­ну, ка­лі там ужо рус­кія лю­дзі, маск­ві­чы або пі­цер­цы, аб'­елі­ся но­ва­зе­ланд­скім ма­ла­ком. Та­му мя­не ці­ка­віць, як вы­ра­ша­ец­ца гэ­та пы­тан­не».

Бе­ла­рус­кі лі­дар за­пы­таў, якія праб­ле­мы ёсць на гэ­ты мо­мант у сель­скай гас­па­дар­цы, як уплы­ва­юць умо­вы на­двор'я, бо «зі­ма пра­вя­рае нас на тры­ва­ласць», па­ці­ка­віў­ся, як яе вы­трым­лі­ва­юць жы­вё­ла­га­доў­чыя комп­лек­сы, якія па­бу­да­ва­лі па най­ноў­шых тэх­на­ло­гі­ях. Так­са­ма Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка звяр­нуў ува­гу на сі­ту­а­цыю ў ляс­ной гас­па­дар­цы. «Бар­дак поў­ны, ха­бар­нік на ха­бар­ні­ку ся­дзіць», — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы і даў за­гад ві­цэ-прэм'­е­ру на­вес­ці ў ёй па­ра­дак, «каб мыш не пра­па­ўзла».

Мі­ха­іл Ру­сы, на­мес­нік прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі:

— Кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы было даложана па тых пы­тан­нях, якія ўзнік­лі ў нас па ма­лоч­най пра­дук­цыі. На­мі быў пра­ве­дзе­ны цэ­лы шэ­раг су­стрэч на пля­цоў­ках Мі­ніс­тэр­ства сель­скай гас­па­дар­кі і ўра­да Ра­сіі па па­стаў­ках ма­лоч­най пра­дук­цыі. Па­ды­хо­ды зной­дзе­ны. Бе­ла­русь ле­тась па­ста­ві­ла ў Ра­сію амаль 4 міль­ё­ны тон ма­ла­ка і ма­лоч­най пра­дук­цыі. Згод­на са ста­тыс­ты­кай, цэ­ны на гэ­тыя та­ва­ры вы­шэй­шыя, чым ана­ла­гіч­ныя ра­сій­скія або з трэ­ціх кра­ін. Та­му па­про­кі ў дэм­пін­гу ў да­чы­нен­ні да Бе­ла­ру­сі не аб­грун­та­ва­ныя.

Мы пад­рых­та­ва­лі да­рож­ную кар­ту, і ця­пер яна раз­гля­да­ец­ца на ўзроў­ні мі­ніс­тэр­стваў сель­скай гас­па­дар­кі Бе­ла­ру­сі і Ра­сіі па вы­ва­дзе тых прад­пры­ем­стваў, на якія на­кла­дзе­ны аб­ме­жа­ван­ні. Да­ру­ча­на і пад­тры­ма­на на ўзроў­ні ўра­да Ра­сіі ў са­ка­ві­ку за­цвер­дзіць на ка­ле­гіі абод­вух мі­ніс­тэр­стваў ба­лан­сы на су­хое ма­ла­ко. Мы га­то­вы пад­пі­сац­ца пад лю­бой пра­па­но­вай па цэ­нах не ні­жэй­шых, чым у Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі.

Так­са­ма на­мі аб­мяр­коў­ва­ла­ся тэ­ма кад­раў у ляс­ной гас­па­дар­цы. Кі­раў­нік дзяр­жа­вы па­ста­віў сур'­ёз­ныя пы­тан­ні і па­пра­кнуў, што ёсць шэ­раг не­да­пра­цо­вак. Та­му ў най­блі­жэй­шы час бу­дзе пры­ня­та кад­ра­вае ра­шэн­не па пры­зна­чэн­ні мі­ніст­ра. Ура­дам і Ад­мі­ніст­ра­цы­яй Прэ­зі­дэн­та па­да­бра­ны кан­ды­да­ту­ры — вель­мі моц­ныя. Усе прэ­тэн­дэн­ты — гэ­та лю­дзі, якія ве­да­юць ляс­ны комп­лекс не па чут­ках і ра­зу­ме­юць, як раз­ві­ваць гэ­ту сфе­ру з пунк­ту гле­джан­ня эка­на­міч­най мэ­та­згод­нас­ці.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.