15 Кастрычнік, панядзелак

Вы тут

Віншаванне з Днём міліцыі ад Ігара Шуневіча


Паважаныя калегі, дарагія ветэраны органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС!

Прыміце сардэчныя і шчырыя віншаванні з Днём міліцыі!

Пераадолеўшы векавую мяжу, айчынная міліцыя ўвайшла ў новае стагоддзе не толькі параднымі шэсцямі і яркімі канцэртамі, але і плённай працай на карысць нашай Радзімы і яе народа.

У 2017-м органы ўнутраных спраў спрацавалі паспяхова. Высокі ўзровень правапарадку ў краіне не толькі захаваны, а па многіх напрамках умацаваны, агульны градус напружанасці аператыўнай абстаноўкі паніжаны. Яе стан сведчыць аб дзейснасці мер, што прымаюцца, у грамадзян усё менш падстаў для звароту да вартавых закону.

Але мы не можам дазволіць сабе страціць пільнасць. Супрацоўнікі міліцыі і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС павінны працягваць ўпэўнена крочыць наперад, працаваць на апярэджанне, дэманстраваць здольнасць супрацьстаяць выклікам і пагрозам сучаснасці, як гэтаму нас навучылі ветэраны-настаўнікі.

У памяці народа ліхалецце Вялікай Айчыннай вайны, цяжкі пасляваенны час, Афганістан, чарнобыльская трагедыя. Міліцыя ўвесь час была са сваім народам, у першых шэрагах. Прыклады адвагі і гераізму міліцыянераў нашчадкі ніколі не забудуць.

Дарагія ветэраны! У першую чаргу гэта ваша свята. Усё, чаго дасягнулі органы ўнутраных спраў Беларусі, яны дасягнулі дзякуючы вашай упартай працы, жаданню перадаць найлепшыя традыцыі маладым супрацоўнікам. Вы дзеліцеся з намі сакрэтамі майстэрства, успамінаючы ўчарашняе — думаеце пра заўтрашняе, а значыць, служба дні і ночы працягваецца.

Цяперашняе пакаленне вартавых правапарадку гатова забяспечыць спакойнае і мірнае жыццё ў краіне, не падвесці сваіх ветэранаў і свой народ. Для гэтага міліцыя заўсёды на варце.

І гэта асабліва важна ў святле аб'яўлення 2018-га Годам малой радзімы. Людзі павінны ганарыцца краінай і рабіць усё, каб Беларусь была моцнай і квітнеючай. Гэта значна для супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія знаходзяцца на перадавой барацьбы са злачыннасцю і аберагаюць спакой грамадзян.

Паважаныя калегі! Поспехаў вам у вашай нялёгкай службе, моцнага здароўя, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях. А вашым родным і блізкім — яшчэ больш падстаў ганарыцца сваімі абаронцамі.

Міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі І. А. Шуневіч.

Фота БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Віктар Альшэўскі: І з фанеры можна стварыць нешта выключнае

Віктар Альшэўскі: І з фанеры можна стварыць нешта выключнае

У «высокім» арт-асяродку таксама ёсць месца жарсцям і інтрыгам. 

Грамадства

Дзень маці адсвяткавалі ў Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення

Дзень маці адсвяткавалі ў Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення

Папяровыя кветкі, маляўнічыя паштоўкі, песні, танцы і мора праніклівых, ласкавых слоў.

Грамадства

«Найлепшае выхаванне — уласны прыклад»

«Найлепшае выхаванне — уласны прыклад»

Вясковая матушка — пра гаджэты, адзнакі, якія закранаюць самалюбства бацькоў, і сакрэт трывалых адносін.