Вы тут

Спартакіяда навучэнцаў сілавых устаноў прайшла ў Мінску


У сталіцы адбылася Спартакіяда навучэнцаў кадэцкіх вучылішчаў, спецыялізаваных ліцэяў, УА «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча» па службова-прыкладных і масавых відах спорту, прысвечаная Дню беларускай міліцыі. Сёлета мерапрыемства прайшло другі раз.


У гэтым годзе ў спаборніцтве ўдзельнічалі 11 камандаў з усёй Беларусі. Тры дні юнакі змагаліся ў ціры, у спартзале, на футбольным полі і ў басейне. Хлопцы даказалі сваю добрую фізічную падрыхтоўку, выконваючы нарматывы кандыдатаў у майстры спорту.

— Мы неаднаразова рабілі ўсё, каб спорт стаў масавым у Міністэрстве ўнутраных спраў і ў кадэцкіх вучылішчах. Ён выцясняе ўсё наноснае, непатрэбнае з жыцця і дае самае галоўнае — здароўе! — адзначыў міністр унутраных спраў Ігар ШУНЕВІЧ. — Хлопцы, з аднаго боку, спаборнічаюць, з другога — набываюць новыя знаёмствы, з'яўляецца вопыт, здаровая канкурэнцыя.

Як падзяліўся кіраўнік ведамства, ён «хварэў» за стральбу, а яго асабісты рэкорд у гэтым відзе, пастаўлены падчас вучобы ў Акадэміі МУС, — 91 ачко. З такім жа вынікам з рук міністра запаветны медаль атрымаў Віктар Дзюўбанаў, прадстаўнік каманды Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча, які заняў другое месца. «Бронзу» ўзяў Віталь Салавей са Спецыялізаванага ліцэя МУС — 78 ачкоў, пераможцам з вынікам у 92 ачкі стаў суворавец Міхаіл Лукашэвіч.

Наогул, як заўважыў галоўны суддзя Спартакіяды, намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення кадраў МУС палкоўнік міліцыі Аляксандр ДАЛІДОВІЧ, віды спорту, якія арганізатары выбралі для спаборніцтваў у гэтым годзе, носяць прафесійны характар: кожны супрацоўнік праваахоўных органаў павінен умець бегаць, плаваць, страляць, быць фізічна развітым і цягавітым.

Курсанты, якія добра сябе праявілі, атрымалі спецыяльныя прызы і дыпломы. Галоўны прыз — запаветны кубак лідара — у камандным заліку заваявала каманда Мінскага сувораўскага ваеннага вучылішча. Другое і трэцяе месцы занялі Віцебскае і Гродзенскае абласныя кадэцкія вучылішчы адпаведна.

Дар'я КАСКО

Загаловак у газеце: Воля да перамогі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.