Вы тут

Ансамблем народнай песні «Ярыца» кіруе выхадзец з Мардовіі


Без выступлення калектыву «Ярыца» мастаўчане ўжо даўно не ўяўляюць сабе ніводнага свята. Заснаваны ў 1981 годзе, у 1995 ён атрымаў званне народнага, якому цалкам адпавядае ўжо больш за 20 гадоў. З 2002 года ансамбль узначальвае Шаміль Тайраў, дзякуючы якому манера выканання артыстаў стала вядомая не толькі па ўсёй Беларусі, але і ў блізкім замежжы.


Баян, гармонік, фартэпіяна, флейта, балалайка, домра, гітара, труба... Здаецца, назваць музычны інструмент, які Шаміль Самуілавіч яшчэ не асвоіў, лягчэй, чым пералічыць усе, на якіх ён выдатна іграе. Нарадзіўся музыка ў Саранску, потым жыў і працаваў у Казані, у 2000 годзе з жонкай-мастаўчанкай перабраўся ў Беларусь. Усё сваё жыццё ён прысвяціў музыцы.

— Памятаю, калі мне было яшчэ 17 гадоў, мы на цягніку па дарозе ў Прыбалтыку праязджалі Мінск. У мяне аж дух заняло, нешта ўскалыхнулася ў глыбіні душы. Мабыць, адчуў: лёс! А беларускую музыку я люблю вельмі даўно. У свой час заслухоўваўся «Песнярамі». У цэлым руская і беларуская песенная культуры вельмі падобныя, так што і падладжвацца не трэба было. Душа заспявала сама, — расказвае кіраўнік ансамбля.

Рэпертуар «Ярыцы» адрозніваецца ад рэпертуараў іншых калектываў. Артысты выконваюць толькі тыя песні, якія блізкія ім па духу і па характары. Ёсць свае патрабаванні і да музычнага складніка — мелодыя павінна быць няпростай, гарманічнай і глыбокай. Таксама музыканты прыдумваюць уласныя апрацоўкі для кампазіцый, самі запісваюць «мінусоўкі» — дзякуючы гэтаму ў «Ярыцы» з'явіўся свой вядомы «почырк» у гучанні. Удзельнікі ансамбля прызнаюцца, што кіраўнік у іх не строгі, а шчыра захоплены сваёй справай.

Дарэчы, таленавіты артыст некалькі гадоў таму стаў лаўрэатам прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта ў намінацыі «Мастацкі кіраўнік народнага (заслужанага) аматарскага калектыву года».

Загаловак у газеце: Музыка беларускай душы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Як жывуць апошнія жыхары вёскі Вясневічы

Галоўная славутасць Вясневічаў, яе жывая гісторыя — 96-гадовы Аляксей Юркевіч.

Культура

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

Наталля Батракова: Чытачы пішуць, што мае героі нібыта працуюць у суседнім офісе

З Наталляй Батраковай мы сустрэліся на адкрыцці абноўленай кнігарні «Светач», што на сталічным праспекце Пераможцаў, 11. 

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Чакаем смешных гісторый і ад вас!