Вы тут

Фінал конкурсу "Каралева Вясна БДУ—2018" пройдзе 5 сакавіка


За галоўны тытул будуць змагацца 12 дзяўчат, якія прадстаўляюць філалагічны, біялагічны, хімічны, юрыдычны факультэты і факультэт сацыякультурных камунікацый. Конкурс пройдзе ў фармаце стылізаванага народнага абраду "Гуканне вясны". Творчыя нумары, якія ўключаюць танцавальныя, песенныя, паэтычныя кампазіцыі, будуць адаптаваны ўдзельніцамі пад традыцыі і змест народнага вясенняга свята.


Таксама дзяўчаты выступяць у трох тэматычных дэфіле: прадэманструюць нацыянальны касцюм, дзелавы і вячэрнюю сукенку. Пра свае захапленні і цікавыя факты з жыцця канкурсанткі раскажуць у конкурсе "Відэавізітоўка".

Акрамя знешніх даных дзяўчат журы будзе ацэньваць сцэнічную культуру, уменне кантактаваць з аўдыторыяй, камунікабельнасць, веданне этыкету, пачуццё гумару, інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, а таксама ўдзел студэнтак у маладзёжных праектах і праграмах. Старшынёй судзейскай камісіі выступіць прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ Іван Янушэвіч, а яе членамі стануць эстрадныя артысты Алёна Ланская, Гюнеш і Аlen Hit. Імя пераможцы абвесціць рэктар БДУ Андрэй Кароль.

Акрамя таго, з дапамогай папярэдняга галасавання ў групе конкурсу "УКантакце" будуць вызначаныя пераможцы ў намінацыях "Каралева глядацкіх сімпатый" і "Лепшая відэавізітоўка".

Пераможцы ўніверсітэцкага тура выступяць у Мінскім гарадскім этапе, удзельнікамі якога стануць студэнткі сталічных ВНУ. Ён пройдзе 9 красавіка ў Мінску.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.